Міхаіл Іванавіч Ру́сы (, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі, займаў пасады намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 163 Î íà çíà ÷å íèè Ì.È.Ðó ñî ã, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Беларусі, міністра сельскай гаспадаркі.
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1989). Служыў у арміі.
1977—1983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёна галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса.
1983—1985 — першы намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама, начальнік управы сельскай гаспадаркі. 1985—1987 — сакратар Кармянскага райкама КПБ. 1987—1991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ.
1991—1994 — старшыня Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. З 27 кастрычніка 1994 г. займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
З 6 лютага 2001 г. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.
Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 года вызвалены з пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання з фармулёўкай «за невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэнні запазычанасці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсіфікацыю справаздачных даных па гэтых пытаннях».
2003—2004 — саветнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі (Санкт-Пецярбург).
16 лістапада 2004 года прызначаны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях.
15 сакавіка 2008 года быў абраны старшынёй Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага. За яго прагаласавала 100 % дэлегатаў на V з’ездзе партыі.
На парламенцкіх выбарах 2008 года балатаваўся ад Жыткавіч і перамог. Працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.
10 красавіка 2012 прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
У жніўні 2018 стаў адзіным віцэ-прэм’ерам, які застаўся на пасадзе падчас вялікай урадавай перастаноўкі.https://news.tut.by/economics/605547.html Аднак 2018 выдаўся няпростым годам для Міхаіла Іванавіча: прэзідэнт раскрытыкаваў аграрную дзейнасць Русага на ільняной ніве і адзначыў, што толькі капрызнае надвор’е ды поспехі Аршанскага льнокамбіната ўратавалі ягонае віцэ-прэм’ерскае крэсла. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ільняная кампанія 2019 год стане вырашальнай у лёсе Міхаіла Іванавіча.sputnik.by 27 сакавіка 2019 года Міхаіл Русы вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі пасля рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласціВызвалены ад пасад віцэ-прэм’ер, губернатар і міністр — Лукашэнка падпісаў кадравыя ўказы.
1 красавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць Русага на пасаду памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласціЛукашэнка накіраваў Русага і Зайца наводзіць жалезны парадак у Магілёўскай вобласці. 01.04.2019 . У снежні 2019 года быў прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання. 11 снежня 2019 года вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці.
Спасылкі Гісторыя жыцця Міхаіла Русага — «Наша Ніва» Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання Катэгорыя:Члены Беларускай аграрнай партыі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Беларусі Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання