Бабы́нічы (, ) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бабыніцкага сельсавета.
Геаграфія Размешчана паміж азёрамі Бабынічы на захадзе і Нясіта на ўсходзе. Знаходзяцца за 40 км на паўднёвы захад ад Полацка, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Загацце.
Гісторыя Упершыню Бабынічы згадваюцца ў другой палове XV ст., калі імі валодаў полацкі баярын З. Корсак, потым яго сыны і ўнукі. Паводле Полацкай рэвізіі 1552 года, паселішча згадваецца як «отчина и дедина» 5 унукаў З. Корсака. Складалася з феадальнага двара і сяла, дзе жыло 57 радзінаў (дымоў) сялян і 40 радзінаў служылых людзей — баяраў панцырных і путных. з іх 13 радзінаў належала В. Зяноўевічу-Корсаку, 45 — яго брату Івану, а астатнія іх стрыечным братам: Багдану, Глебу і Фёдару Корсакам. Пазней Бабынавічы заставаліся ў складзе Полацкага ваяводства, ва ўладанні нашчадкаў названых асоб; частка маёмасці ў выніку шлюбаў перайшла да іншых родаў. У XVII ст. паселішча атрымала статус мястэчка.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бабынавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У пачатку XX ст. існавалі мястэчка Бабынічы (70 дамоў), фальварак Бабынічы-Вовель (ва ўладанні А. Тамашэвіча), маёнтак Бабынічы-Юраўшчына (належаў нашчадку першых уладальнікаў — В. Корсаку) і маёнтак Вуглы-Бабынічы (уладанне Ф. Русецкага).
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Бабынічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, з 16 студзеня ў складзе РСФСР. У 1924 Бабынічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета Ветрынскага раёна (з 1960 у Полацкім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут было 52 двары, на 1990 — 86 двароў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1838 — 96 чал. (48 муж. і 48 жан.), з іх духоўнага саслоўя праваслаўнага 5 муж., мяшчан-іўдзеяў 33 муж. і 40 жан., сялян памешчыцкіх 10 муж. і 8 жан. С. 415.; 1881 — 449 чал. (228 муж. і 221 жан.) XX стагоддзе: 1901 — 326 чал.; 1970 — 146 чал.; 1990 — 250 чал., 1995 — 271 чал., 98 двароў. XXI стагоддзе: 2009 год — 222 чал.
Інфраструктура У Бабынічах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пошта.
Славутасці Брацкая магіла (1941—1944) — Яўрэйскія могілкі Царква
Страчаная спадчына Царква Святой Ефрасінні Полацкай. Пабудавана ў 1906, існавала ў 1924 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бабыніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства