Мазы́р () — горад раённага падпарадкавання (да жніўня 2007 г. — абласнога падпарадкавання) у Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мазырскага раёна, порт на р. Прыпяць. За 133 км на паўднёвы ўсход ад Гомеля, 7 км ад чыгуначнай станцыі на лініі Калінкавічы — Оўруч (Украіна). Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Гомелем, Бабруйскам, Оўручам (Украіна). Найбуйнейшы порт у Беларусі. Аэрапорт.

Назва Назва вядомая ад 1155 года ў формах «Мозър», «Мозыр», «Мозырь».

Геаграфія

Клімат

Гісторыя

Сярэднявечча Мяркуецца, што паселішча, ад якога бярэ свой пачатак сучасны Мазыр, узнікла ў VIII ст. ва ўрочышчы Кімбараўка (ад старалітоўскага двухасноўнага імя Кібар, Kim-bar’as, носьбіт якога меў апынуцца на Прыпяці ў XV ст.), дзе існавала ўмацаванае гарадзішча. У XI—XII стст. умацаваны горад перанеслі на Замкавую гару.

Першы пісьмовы ўпамін пра Мазыр датуецца 1155 годам, калі ён перайшоў ад Кіеўскага да Чарнігаўскага княства. Працяглы час Мазыр знаходзіўся ў складзе Тураўскага княства, князі і епіскапы якога называліся тураўскімі і мазырскімі. У 1240—1241 горад пацярпеў ад татарскіх набегаў.

З сяр. XIV ст. Мазыр далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVIII стст. тут існаваў драўляны замак.

У 1471 Мазыр увайшоў у склад Кіеўскага ваяводства. У XVI ст. горад стаў цэнтрам гродавага староства, з правядзеннем адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) — сталіцай павету.

У пач. XVI ст. Мазыр складаўся з трох частак — цэнтральнай з астрогам, неўмацаванага пасаду і Рынку. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім у 1534—1537 усходнія захопнікі зруйнавалі Мазыр. На 1552 у горадзе існавалі цэрквы Спаса, Міколы, Прачыстай Багародзіцы.

У Рэчы Паспалітай Па Люблінскай уніі (1569) і пераходу Кіеўскага ваяводства да Каралеўства Польскага з ініцыятывы мясцовай шляхты Мазырскі павет далучыўся да Менскага ваяводства.

На 1571 — 550 будынкаў, дзейнічалі 5 цэркваў, працавалі шпіталь і 44 крамы, на 1576 — 293 мяшчанскія двары.

28 студзеня 1577 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Мазыру Магдэбургскае права і герб «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях, на шыльдзе — чырвоная літара S». Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілея:

У 1609 Мазыр пацярпеў ад вялізнага пажару. Аднак ужо ў 1613 коштам ахвяраванняў завяршылася аднаўленне ўмацаванняў і горад быў «…абнесена высокім валам з 7 вежамі, або фортамі». У 1616 староста Б. Стравінскі заснаваў тут касцёл. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 маскоўскія войскі на чале з Валконскім захапілі і спустошылі мясціну.

У 1-й пал. XVIII ст. у Мазыры збудавалі базыльянскі манастыр, каля горада — Кімбараўскія цыстэрыянскія кляштары. З 1752 пачаў дзейнічаць кляштар марыявітак. У 1723—1773 пры Фарным касцёле існавала місія езуітаў. У 1726 адкрылася езуіцкая школа (у 1773 яе пераўтварылі на свецкую вучэльню). У 1750 казакі спустошылі кляштар цыстэрыянак ва ўрочышчы Кімбараўка.

На 1724 у Мазыры існавалі Кіеўская, Оўруцкая, Свідоўская, Нагорная, Гончая і іншыя вуліцы. У горадзе было два замкі — Верхні (Стары), які размяшчаўся на Замкавай гары, і Ніжні. У падножжа Замкавай гары быў Рынак, на паўночным захадзе ад яго знаходзіліся гарадская ратуша, пякарня і стайня. Гандаль вёўся ў 56 крамах, якія атачалі пляц. Тамака ж быў шпіталь. Паводле гарадскага плану (1769), — Пятніцкая, Слуцкая, Кіеўская, Жытомірская вуліцы і Рынак; у горадзе было 211 двароў, 6 цэркваў і касцёлаў, ратуша, 2 майстэрні для абпалу цэглы.

У Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мазыр апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павету Мінскай губерні. У 1796 царскія ўлады даравалі гораду новы расійскі герб. На 1825 тут было 530 драўляных і 3 мураваныя будынкі, дзейнічалі 2 кляштары, працавалі 22 крамы і 27 корчмаў. У 1834 у Мазыры адкрылася шляхецкае вучылішча, ператвораная ў 1859 у прагімназію, потым — у гімназію. На 1862 — 491 будынак, дзейнічалі 4 цэрквы, касцёл і 2 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавала 71 крама; штогод з 6 да 27 студзеня і з 6 да 28 жніўня праводзіліся кірмашы. Месцічы актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні (1863—1864).

На 1878 у Мазыры дзейнічалі 3 царквы (у тым ліку мураваная, гвалтоўна пераробленая царскімі ўладамі з бернардзінскага касцёла), касцёл і сінагога. У 1879 тут заснавалі тэлеграфную станцыю, а ў 1885 — запалкавую фабрыку «Маланка» («Молния»). Пракладка Палескіх чыгунак у 1880-я гг. паспрыяла далейшаму эканамічнаму развіццю Мазыра. Паводле вынікаў перапісу (1897) у горадзе было 628 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 капліцы, сінагога, 4 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавалі бальніца, прагімназія, 1-класнае прыходскае і прыватнае жаночае 2-класнае вучылішча, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, майстэрня апрацоўкі скураў, 3 крупадзёркі, маслабойня, 170 крамаў, 13 заезных двароў, 8 корчмаў, 3 вінныя крамы. На 1904 — 1210 жылых дамоў, у тым ліку 102 мураваныя, 50 газавых ліхтароў, водаправод, 2 друкарні, аптэка, 2 бібліятэкі, лясніцтва. У верасні 1913 тут адбылася I сельскагаспадарчая і прамысловая выстаўка. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Мазыры было 1210 жылых будынкаў, 3 фабрыкі, 16 майстэрняў, 5 навучальных устаноў, земская бальніца, метэастанцыя, друкарня і 2 кнігарні. У лютым 1918 горад занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мазыр абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Гомельскага раёна. З 5 сакавіка да 29 чэрвеня 1920 горад знаходзіўся пад польскай уладай. У 1924 Мазыр стаў цэнтрам раёна БССР (у 1926—1927 гг. горад у Слабадскім раёне). У 1924—1930 і 1935—1938 горад быў адміністрацыйным цэнтрам акругі. 27 верасня 1938 Мазыр атрымаў афіцыйны статус горада абласнога падпарадкавання. У 1938—1954 ён быў цэнтрам Палескай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 жніўня 1941 да 14 студзеня 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Акупанты стварылі ў Мазыры лагер смерці, знішчылі 4,7 тыс. жыхароў. Дзейнічала патрыятычнае падполле.

У 1948 аднавіў працу Мазырскі краязнаўчы музей. У 1953 адбыўся ўвод у эксплуатацыю рамонтава-экскаватарнага, у 1963 — кабельнага завода. У 1958 пачаўся рух на мосце праз раку Прыпяць. 15 мая 1959 года ў склад горада ўключана вёска Целепуны Баброўскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 мая 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Мазыр вёскі Целяпуны, Мазырскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5., 29 чэрвеня 1962 года — вёска Баравікі Баброўскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 чэрвеня 1962 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Мазыра вёскі Баравікі Баброўскага сельскага Савета Мазырскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 21 (980).. У 1975 адбыўся пуск першай чаргі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. У 1988 пачаўся рэгулярны трамвайны рух. 9 сакавіка 1988 года ў склад горада ўключаны вёскі Бабры і Майская Козенскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2084—XI ад 9 сакавіка 1988 г. Аб уключэнні вёсак Бабры, Майская Козенскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскую мяжу горада Мазыра // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 8 (1922)..

30 жніўня 2007 года Мазырскі раён і горад Мазыр аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Мазырскі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Мазыр.

Насельніцтва

XVI стагоддзе: 1552 год — 1,5 тыс. чал.; 1571 год — каля 2 тыс. чал.; 1576 год — 2 тыс. чал. XVIII стагоддзе: 1724 год — 1,5 тыс. чал.; 1795 год — каля 2 тыс. чал. XIX стагоддзе: 1825 год — каля 3 тыс. чал.; 1850 год — каля 6,5 тыс. чал.; 1866 год — 5899 чал.; 1878 год — 7834 чал. (3902 муж. і 3932 жан.), у тым ліку 5457 праваслаўных, 23 стараверы, 446 каталікоў, 10 евангелістаў і 1898 іўдзеяў; 1897 год — 8067 чал. XX стагоддзе: 1907 год — 9976 чал.; 1908 год — 10 395 чал.; каля 1910 год — 12 251 чал. (6338 муж. і 5883 жан.), з іх паводле веры: праваслаўных 4118, раскольнікаў 68, каталікоў 619, пратэстантаў 22, іўдзеяў 7276, іншых 148; паводле саслоўя: шляхты 248, духоўнага саслоўя 45, ганаровых грамадзян і купцоў 315, мяшчан 9886, ваенных 732, сялян 885, іншых 140; 1927 год — 14,3 тыс. чал.; 1939 год — 17,5 тыс. чал.; 1959 год — 25,7 тыс. чал.; 1970 год — 48,8 тыс. чал.; 1973 год — 58 тыс. чал.; 1991 год — 103 тыс. чал.; 1995 год — 106,3 тыс. чал.; 1997 год — 108 тыс. чал.; 1998 год — 109,2 тыс. чал.; 1999 год — 111,8 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2004 год — 111,5 тыс. чал.; 2006 год — 111,6 тыс. чал.; 2008 год — 112,0 тыс. чал.;  — 112,2 тыс. чал.; 2009 год — 108 792 чал. (перапіс); 2016 год — 112 003 чал.; 2017 год — 111 801 чал.

Эканоміка У 1912-14 гг. у Целепуках, прыгарадзе Мазыра працаваў Мазырскі фанерна-дрэваапрацоўчы завод. Вырабляў дошкі, фанеру і інш. У 1910—1913 гг. меў 2 паравыя рухавікі (150 к.с.), працавала да 200 рабочых; выраблена прадукцыі на 565,4 тыс. руб.

Цэнтр нафтаперапрацоўчай прамысловасці (Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод). Працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі (Мазырскі машынабудаўнічы завод, «Мазырсельмаш», «Беларускабель»), дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці (вытворчасць куханнай солі — ААТ «Мазырсоль»).

Гасцініцы гарадскога савета «Дынама», «Элада», гасцінічны комплекс «Прыпяць».

Транспарт У Мазыры, акрамя аўтобусаў, працуе трамвайны транспарт. Даўжыня лініі — больш за 20 кіламетраў. Дзейнічае адзін маршрут. У горадзе знаходзяцца чыгуначныя станцыі Мазыр-Паўночны і Мазыр.

Культура

Дзейнічаюць кінатэатр «Мір», Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа, Мазырская філармонія, парк культуры «Перамога». У 1990 годзе адкрыўся Палац культуры МНПЗ. Жыхароў горада абслугоўваюць больш за 50 бібліятэк. У Мазыры ёсць краязнаўчы музей, музей прыкладнай творчасці, гарадская выстаўная зала.

Нематэрыяльная спадчына

Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці — .

Адукацыя У Мазыры працуюць будаўнічы тэхнікум, вучылішча — геалогіі, будаўнічая, медыцынская і музычная, 15 сярэдніх і 4 музычныя школы, 35 дашкольных устаноў. Установа вышэйшай адукацыі — Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна.

Спорт Асноўныя спартыўныя аб’екты: басейн, 3 стадыёны, гарналыжны комплекс, школа алімпійскага рэзерву Беларусі. Мясцовая футбольная каманда — ФК «Славія-Мазыр».

СМІ У кабельнай сетцы Мазыра вяшчае мясцовы тэлеканал. Таксама горад мае ўласныя друкаваныя выданні — газеты «Жыццё Палесся» і «На свае вочы».

Забудова

Архітэктурна-планіровчную сістэму Мазыра абумовіў складаны рэльеф (рака Прыпяць, мноства яраў). Культурны і гістарычны цэнтр горада — плошча Леніна — геаграфічна знаходзіцца на ўскраіне, на беразе Прыпяці. Уздоўж ракі праходзіць вуліца Савецкая, перпендыкулярна да якой рэчышчам і схіламі яраў у глыб горада падымаюцца іншыя вуліцы.

Славутасці

Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты: «Мазыр старадаўні», «Палескі край, яго традыцыі і побыт», «Мазыр даўні і сучасны», «Святыні Мазыршчыны». Працуе Мазырскі аб’яднаны краязнаўчы музей культуры.

Замчышча (XV—XVIII стст.). Гарадзішча-2 перыяду ранняга сярэднявечча (ІХ-ХІ), ва ўрочышчы Кімбараўка, паміж вуліцай Гогаля і завулкам Фабрычным у паўднёва-ўсходняй частцы Мазыра — . Стаянка-1 перыяду неаліту (4-3-е тысячагоддзі да н.э.), каля будынка па вуліцы Нялідава, 21а ў мікрараёне Зарэчны (былы пасёлак Пхоў) Мазыра — . Стаянка-2 перыяду неаліту (4-3-е тысячагоддзі да н.э.), на паўднёвым беразе возера Уюнец, з левага боку ад дарогі Мазыр — Калінкавічы, за 3,8 км на поўнач ад цэнтра Мазыра (плошчы Леніна) — . Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст., фрагменты).