І́ўе (, ) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на рацэ Іўянка. За 158 км ад Гродні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі Ліда — Маладзечна, вузел аўтамабільных дарог на Мінск, Ліду, Навагрудак.
Назва На думку В. Жучкевіча, назва горада паходзіць ад наймення дрэва іва (вярба) — іўе месцаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 144..
Пачатковая форма рачной назвы, на якой паселішча паўстала (цяпер Іўянка), засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў, — VijaK. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 544., звязаная з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 380..
Гісторыя У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна ЕвайІ. П. Крэнь. У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Віртуальная Іўеўшчына.
Вядома з пачатку XV ст. як велікакняжацкі двор. З 1444 г. належала земскаму маршалку літоўскаму Пятру Мантыгердавічу, у XVI—XIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 г. мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 гг. рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1561 г. у Іўі існавала 2-дзённая паншчына, а ў 1598 г. сяляне адпрацоўвалі 3 дні ў тыдзень з валокіЛойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. КМФ-5. — Воп. 1. — Спр. 1468. — Арк. 15.. У 1598 г. у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардзінцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сярэдзіне XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 г. у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 г. — горад.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1897 год — 2828 чал. XX стагоддзе: 1971 год — 5000 чал.; 1995 год — 8,9 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2015 год — 7801 чал.; 2016 год — 7712 чал.; 2017 год — 7630 чал.; 2018 год — 7702 чал.; 2023 год — 7243 чал.; 2025 год — 6906 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».
Славутасці Іўеўскі Петра-Паўлаўскі касцёл і манастыр бернардзінцаў Іўеўская мячэць Іўеўская крыніца — помнік прыроды рэспубліканскага значэння Храм у гонар мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага (1995) Памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны»
Вядомыя асобы Барыс Гендэлевіч Берман (1881 — пасля 1940) — адзін з пачынальнікаў фатаграфіі, грамадскі дзеяч. Хаім Ойзер Градзінскі (1863—1940) — яўрэйскі рэлігійна-грамадскі дзеяч. Валерый Іванавіч Гушча (нар. 1956) — беларускі хірург і палітык. Валерый Мікалаевіч Карашкоў (нар. 1953) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Мікалай Іванавіч Пазняк (нар. 1945) — беларускі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990). Віталь Мікалаевіч Ракавец (нар. 1976) — беларускі ляснічы, дэпутат. Георгій Іванавіч Чарняўскі (1909—1985) — беларускі мастак. Шахно Эпштэйн (1881—1945) — яўрэйскі пісьменнік, грамадскі дзеяч, публіцыст і літаратуразнавец. Ядзвіга Браніславаўна Юферава (нар. 1949) — «Заслужаны работнік культуры», Ганаровы грамадзянін горада Іўе.
Гл. таксама Беларускае згуртаванне татараў-мусульман «Аль-Кітаб»
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства