Смарго́нь () — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, на рацэ Оксне (левы прыток Віліі) і яе прытоку Гервятцы. За 260 км на паўночны ўсход ад Гродна; чыгуначая станцыя на лініі Маладзечна — Вільня. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Вільню, Вілейку, Крэва, Свір. Насельніцтва 37.527 чал. (2018).
Назва Паводле В. Жучкевіча, назва балцкага паходжання і звязаная з коранем smurg-Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.. Старажытнейшаю за «Смаргонь» лічыцца засведчаная ў літоўскім маўленні рэгіёна (у Рымдзюнах) форма («Смургойні»)http://vietovardziai.lki.lt/?zodis=Smurgainys&id=2405980.
Такім самым чынам, праз утваральнік -jn-, у гэтай частцы Павілля ўтвораны і тапонімы Дукойні, Жукойні. На мяжы XV—XVI стагоддзяў тытул магнатаў Зяновічаў гучаў як hares in Smorgoyny «паны на Смаргойнах»Rimvydas Petrauskas. Galia ir tradicija. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos. — Vilnius, 2021. — С. 235.. Форма тапоніма ў 1567 годзе засведчаная як «Сморкгойнь»K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 148..
Назва звязаная з літ. smurgis «смаркач» (хто сморкаецца), ад smurgas «лядаш са страхі; соплі» і smurgti «накрапваць, імжыць».
Найімаверней гэта было імя першага пасяленца на месцы Смаргоні. Імя са значэннем «Смаркач» магло быць мянушкавага тыпу, але не выключана, што гэта было імя, нададзенае хлопчыку яшчэ ў маленстве.
Такім самым чынам утвораная і назва блізкіх да Смаргоні Кушлян, ад kušlys «сляпец» (хто падслепаваты). Падобнага тыпу і вядомае з ХІІІ стагоддзя яцвяжскае імя Зебр (літ. žebras «мурзаты; пярэсты, стракаты»)K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 142..
Гісторыя Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 годзе. Вядомая як прыватнае мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у XIX стагоддзі Смаргоні. У 1552 годзе тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 года пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню пачалі выпякаць абаранкі (смаргонкі)Похлебкин В. В. О кулинарии от А до Я. — Мінск: Полымя, 1988. — C. 8. — 224 c. — ISBN 5-345-00218-5.. У XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі так званую «Смаргонскую акадэмію» — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 года Смаргонь у складзе Расійскай імперыі.
У час вайны 1812 года пры адступленні французскіх войскаў тут спыняўся Напалеон I, перадаў камандаванне маршалу І. Мюрату і з’ехаў у Парыж. З таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У Першую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіла лінія фронту, паселішча было разбурана. У 1920—1922 гадах Смаргонь уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 года — Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці.
З 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года Смаргонь акупавана гітлераўскай Германіяй.
4 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай, вызваліла горад. З верасня 1944 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года Смаргонь і Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.
У 1972—1976 гадах уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод. 4 красавіка 1983 года Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода.
У 1985 годзе горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. 20 чэрвеня 1988 года ў склад горада ўключаны вёскі Карналінка і Мінкі Каранёўскага сельсавета і вёска Садовая Бялкоўшчынскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).. У лістападзе 1996 года адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь был аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён. У 2003 годзе Смаргонь адзначыла 500-годдзе. 2019 год — першыя дажынкі на Смаргоншчыне.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1897 год — 7,5 тыс. чал. XX стагоддзе: 1973 год — 11,4 тыс. чал.; 1995 год — 38,0 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2001 год — 36,7 тыс. чал.; 2006 год — 36,7 тыс. чал.; 2009 год — 36,9 тыс. чал.; 2016 год — 37 372 чал.; 2017 год — 37 386 чал.; 2018 год — 37 527 чал.; 2025 год — 35 072 чал.
Эканоміка Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Смаргонскі агрэгатны завод, Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. Гасцініца «Смаргонь».
Культура
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.
У горадзе праводзіцца Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага.
У 2003 і 2009 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».
Спаса-Праабражэнская царква (1988—1990).
Мастак ў 1930 годзе напісаў карціну «Напалеон у Смаргоні»http://budujemydwor.pl/napoleon-w-smorgoniach-zygmunta-rozwadowskiego/, якая зараз знаходзіцца ў мастацкім музеі горада Лодзь.
Славутасці Смаргонскі касцёл Міхаіла Арханёла (колішні кальвінісцкі збор). Помнік Францішку Багушэвічу. Мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны
Вядомыя асобы
Майсей Ісакавіч Бурштэйн (1889—1968) — беларускі вучоны ў галіне садоўніцтва. Рэвэка Хаймаўна Бурштэйн (1904—1992) — вучоны ў галіне электрахіміі. Доктар хімічных навук. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР. Зэльман Маркавіч Гамзэ (1907—1965) — савецкі вучоны ў галіне гідраэнэргетыкі. Майсей Саламонавіч Кульбак (1896—1937) — яўрэйскі пісьменнік, драматург, перакладчык. Расціслаў Лапіцкі — удзельнік беларускага антысавецкага падполля. Уладзімір Някляеў — беларускі пісьменнік. Ігар Рачкоўскі — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Аўром Суцкевер — яўрэйскі паэт і празаік. Аляксандр Шыдлоўскі (1911—2002) — беларускі культурны дзеяч, кампазітар.
Ганаровыя грамадзяне Смаргоні Уладзімір Рыгоравіч Шчасны — перакладчык, публіцыст, дыпламат. Уладзімір Васільевіч Церабун — скульптар, графік, жывапісец, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2007). Аляксандр Палікарпавіч Лях — хормайстр народнага ансамбля песні і танца імя М. К. Агінскага. Мар’ян Мікалаевіч Дукса — празаік і паэт. Таццяна Генадзеўна Голубева — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь. Эдвард Пятровіч Рожка — Герой Сацыалістычнай Працы. Уладзімір Пракопавіч Някляеў — паэт, празаік, эсэіст. Віктар Уладзіміравіч Роўда — харавы дырыжор, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар. Аляксандр Анісімавіч Дзяруга — дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1961) Аляксандр Канстанцінавіч Шыдлоўскі — культурны дзеяч, кампазітар. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1960). Лілія Уладзіміраўн Трохалева — самадзейная мастачка. Тамара Сяргееўна Ватаева — настаўніца. Пётр Конанавіч Кукарэка
Крыніцы
Літаратура
Хільмановіч У. Беларускае золата. — Беласток: СЕОРВ, 2014. — С. 122—123.
Спасылкі
Смаргонь — westki.info «Рэгіянальная газета» он-лайн
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства