__NOTOC__
10 чэрвеня — сто шэсцьдзесят першы (сто шэсцьдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1067: Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы. 1128: У Руане адбылося пасвечанне Жафруа V Анжуйскага ў рыцары. 1190: Фрыдрых I Барбароса затануў пад час Трэцяга крыжовага паходу ў рацэ Селіф. 1596: Галандскі мараплавец і даследчык Вілем Барэнц адкрыў Мядзведжы востраў. 1619: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Саблатэ. 1794: У Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага — выканаўчы орган паўстання 1794 г. 1907: Французскія інжынеры браты Люм’ер вынайшлі спосаб рабіць каляровыя фотаздымкі. 1917: У Мінску выйшаў першы нумар газеты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка. 1917: Цэнтральная Рада Украінскай Народнай Рэспублікі абвесціла 1-ы Універсал. 1919: Утворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны. 1940: Італія абвесціла вайну Францыі і Вялікабрытаніі. 1947: Кампанія «SAAB» выпусціла свой першы аўтамабіль. 2026: Урачыста асвечана цэнтральная вежа храма Саграда Фамілія ў Барселоне.
Нарадзіліся
1819: Гюстаў Курбэ, французскі жывапісец 1865: Фрэдэрык Кук, амерыканскі ўрач, палярны падарожнік 1883: Язэп Гапановіч, беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік (пам. 20.5.1961) 1904: Лінь Хуэінь, кітайская паэтэса, архітэктар 1915: Сол Белоў, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 5.4.2005) 1922: Джудзі Гарленд, амерыканская актрыса (пам. 22.6.1969) 1923: Станіслаў Юхновіч, польскі архітэктар, даследчык горадабудаўніцтва 1929: Людміла Зыкіна, руская народная і эстрадная спявачка, Народная артыстка СССР, Герой Сацыялістычнай Працы (пам. 1.7.2009) 1929: Эдвард Осбарн Уілсан, амерыканскі біёлаг 1953: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса (пам. 3.10.2006) 1961: Ігар Голубеў, беларускі скульптар (пам. 1.3.2024) 1965: Элізабэт Хёрлі, амерыканская актрыса 1972: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання 1987: Джэймс Мейнард, англійскі матэматык 1992: Кейт Аптан, амерыканская актрыса
Памерлі
1190: Фрыдрых I Барбароса 1580: Луіс дэ Камоэнс, партугальскі паэт 1878: Транквіла Крэмона, італьянскі мастак 1899: Эрнэст Шасон, французскі кампазітар 1903: Луіджы Крэмона, італьянскі матэматык 1910: Мікалай Нікіфароўскі, беларускі этнограф і фалькларыст (нар. 17.5.1845) 1918: Арыга Бойта, італьянскі паэт і кампазітар (нар. 24.2.1842) 1923: Міхал Федароўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг (нар. 1.9.1853) 1926: Антоніа Гаўдзі, іспанскі архітэктар (нар. 25.6.1852) 1978: Джо Дэвіс, англiйскi снукерыст (нар. 15.4.1901) 1987: Элізабэт Хартман, амерыканская актрыса 1988: Луі Ламур, амерыканскі пісьменнік (нар. 22.3.1908) 2012: Жорж Мацьё, французскі мастак
Святкуюць Сусветны дзень мадэрна Партугалія: Дзень Партугаліі Рэспубліка Конга: Дзень прымірэння
610