__NOTOC__

11 жніўня — дзвесце дваццаць трэці (дзвесце дваццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 480 да н.э.: Бітва пры Фермапілах паміж персідскай арміяй Ксеркса і саюзным войскам грэчаскіх полісаў пад кіраўніцтвам спартанскага цара Леаніда. 490: Адбылася бітва пры рацэ Ада, дзе армія Тэадорыха Вялікага разбіла войска Адаакра. 843: Падпісаны Вердэнскі дагавор дагавор аб падзеле імперыі Карла Вялікага паміж трыма сынамі Людовіка I Набожнага. 1127: Першае ўпамінанне пра Горадзен (Гродна) ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцьеўскі летапіс). 1471: Падпісаны Корастынскі мір паміж Ноўгарадам і Масквой, паводле якога Ноўгарад прызнаваў уладу Масквы і выплочваў кантрыбуцыю ў 16 тыс. рублёў. 1492: Пачатак пантыфікату Папы Рымскага Аляксандра VI, адной з самых змрочных постацяў у гісторыі папства. 1794: Здзейснена другая атака расійскіх войскаў на Вільню, наступным днём горад капітуляваў. 1920: Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора паміж РСФСР і Латвіяй. 1962: Запуск касмічнага карабля Усход-3. 1971: Адбылася дэманстрацыя хіпі ў Гродне. 1979: Здарылася авіякатастрофа, сутыкненне двух ТУ-134 над Днепрадзяржынскам. 1999: Выпушчана відэагульня System Shock 2. 2008: Адбылося першае тэставае ўключэнне Вялікага адроннага калайдэра.

Нарадзіліся

1837: Мары Франсуа Садзі Карно, французскі інжынер і палітык 1856: Уладзімір Дабравольскі, беларускі этнограф (пам. 7.5.1920) 1858: Хрысціян Эйкман, нідэрландскі ўрач, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1905: Эрнст Яаксан, эстонскі дыпламат 1907: Аляксей Бараноўскі, беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі (пам. 1970) 1921: Алекс Хейлі, амерыканскі пісьменнік 1932: Пітэр Айзенман, амерыканскі архітэктар 1938: Бапсі Сідхва, пакістанска-амерыканская пісьменніца 1939: Джэймс Мэнчэм, першы прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў 1943: Первез Мушараф, 10-ы прэзідэнт Пакістана 1973: Луіс Альберта Лакалье Поу, прэзідэнт Уругвая

Памерлі

897: Віфрэд I Валасаты, каталанскі граф, якога лічаць заснавальнікам Каталоніі 1253: Клара Асізская, італьянская святая 1464: Мікалай Кузанскі, нямецкі мысляр (нар. 1401) 1831: Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў, расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (нар. 1763) 1956: Джэксан Полак, амерыканскі мастак (нар. 28.1.1912) 1965: Карла Мензэ, нямецкі мастак 1972: Макс Тэйлер, амерыканскі вірусолаг 1996: Ванга, балгарская прадракальніца (нар. 31.1.1911) 2002: Іржы Коларж, чэшскі паэт 2021: Жэнеўева Ас, французская мастачка

Святкуюць Арменія: Дзень нацыянальнай ідэнтычнасці Зімбабвэ: Дзень нацыянальных герояў Латвія: Дзень памяці барацьбітаў за свабоду Латвіі Чад: Дзень незалежнасці

811