Кі́раўск () — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кіраўскага раёна, на р. Ала. За 87 км ад Магілёва, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Бярэзіна на лініі Асіповічы—Жлобін, на аўтадарозе Бабруйск — Магілёў.

Гісторыя На месцы Кіраўска ў 19 ст. быў маёнтак Качэрычы ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 у Старцаўскім сельсавеце Бабруйскага раёна. Пасля ўтварэння Кіраўскага раёна 12 лютага 1935 года (раён названы ў гонар С. М. Кірава), часовы цэнтр раёна — вёска Старцы, якая 20 красавіка 1939 года была перайменавана ў в. Кірава. Каля вёскі Старцы на месцы маёнтка Качэрычы быў пабудаваны пасёлак Кіраўск, куды пазней быў перанесены раённы цэнтр.

З 30 чэрвеня 1941 года па 26 чэрвеня 1944 года Кіраўск быў акупіраваны нямецкімі фашыстамі, якія загубілі тут 152 жыхары, дзейнічала антыфашысцкая група (кіраўнік Ц. С. Коржаў).

У 1944—1954 гадах Кіраўск уваходзіў у Бабруйскую вобласць. У 1955 годзе вёска Кірава (былыя Старцы) злілася з пасёлкам Кіраўск. 17 лістапада 1959 года Кіраўску быў нададзены статус гарадскога пасёлка. У 1971 годзе тут пражывала ўжо 4,7 тыс. чалавек. У 1972 і 1980 гадах былі распрацаваны генеральныя планы пасёлка, у адпаведнасці з імі цэнтральная частка забудоўвалася 2-3-павярховымі дамамі, у паўночна-ўсходнім сектары адбылося будаўніцтва 2-5-павярховых будынкаў. У 1977 годзе ў межы пасёлка ўключана вёска СелішчыРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 4 чэрвеня 2001 года Кіраўск аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.

Насельніцтва

XX стагоддзе: 1971 — 4,7 тыс. чал.; 1995 — 9,9 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2004 — 9,0 тыс. чал.; 2006 — 8,6 тыс. чал.; 2015 — 8752 чал.; 2016 — 8817 чал.; 2017 — 8767 чал.; 2025 — 7806Национальный статистический комитет Республики Беларусь. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (руск.) (3 cакавіка 2025)..

Эканоміка Прадпрыемствы харчовай (Кіраўскі камбінат хлебапрадуктаў), дрэваапрацоўчай прамысловасці. Льнозавод. Гасцініца «Сузор’е».

Славутасці Кіраўскі парк (пач. 20 ст.) Свята-Пакроўская царква (1995)

Вядомыя асобы Дзмітрый Мікалаевіч Гарэлік (нар. 1976) — беларускі дыпламат. Віктар Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1976) — беларускі дзяржаўны дзеяч Антон Міхайлавіч Каранкевіч (нар. 1983) — беларускі палітык. Веялета Лаўрушка (нар. 2000) — беларуская валейбалістка.

Гл. таксама Гарады Магілёўскай вобласці Гарады Беларусі

Зноскі

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. — Мн., 1997.

Спасылкі

Надвор’е ў горадзе Кіраўск