Капы́ль (трансліт.: Kapyĺ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Капыльскага раёна, на р. Мажы. За 120 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі Баранавічы—Асіповічы. Насельніцтва 9 526 чалавек (2017).
Назва На думку географа В. Жучкевіча, аснова тапоніму «Капыль» ужывалася ў значэнні прылады апрацоўкі зямлі накшталт матыкі або кіркі. У беларускай мове слова «капыл» захавалася галоўным чынам для абазначэння верхняй часткі шавецкай калодкі, а часам аднаго з тыпаў малатка (балцкае kople). Захавалася і мянушка Капыл — упарты, незгаворлівы чалавекЖучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 173—174..
Паводле пашыранага меркавання, назва «Капыль» утварылася ад слова «капылле» — поле, апрацаванае матыкай С. 125.. Аднак некаторыя даследнікі мяркуюць, што назва паселішча ўтварылася ад слова «капальня» — частка паганскай бажніцыБогдашич С. Седые легенды древнего Копыля // «Інфа-Кур’ер», 17 снежня 2008..
Гісторыя Упершыню Капыль згадваецца пад 1005 годам ва ўстаўной грамаце кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Тураўскай епархіі. Аднак аўтэнтычнасць названага дакумента аспрэчваеццаКопыль стал старше Слуцка , 21 ноября 2016. Паводле археалагічных даных, горад існаваў ужо ў XI ст. Першая пэўная згадка Капыля змешчана ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 годам пры апісанні вайны галіцкага князя Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Тройдзенем. У XIV—XV стст. на гарадзішчы (у цэнтры сучаснага горада) стаяў драўляны Капыльскі замак. З 1395 года — цэнтр Капыльскага княства Алелькавічаў. Пазней належаў Радзівілам, Вітгенштэйну. У 1506 годзе слуцкія і капыльскія баяры, скліканыя слуцкай княгіняй Анастасіяй, разбілі каля Капыля крымскіх татараў, якія адыходзілі пасля разгрому пад Клецкам (: Бітва пад Клецкам). У 1652 годзе Капыль атрымаў магдэбургскае права. З 1793 года — мястэчка Слуцкага павета. У 1924 годзе Капыль стаў цэнтрам раёна, з 1938 года — гарадскі пасёлак, з 1984 года — горад.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1897 год — 4463 чал. XX стагоддзе: 1977 год — 5,7 тыс. чал.; 1995 год — 10,6 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2006 год — 10,6 тыс. чал.; 2009 год — 10,5 тыс. чал.; 2015 год — 9 733 чал.; 2016 год — 9 620 чал.; 2017 год — 9 526 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Капыльскі масласырзавод») і дрэваапрацоўчай (ДДЛУ «Капыльскі вопытны лясгас») прамысловасці. Гасцініца «Капыль».
Культура Капыльскі краязнаўчы музей.
Славутасці
Ушэсцеўская царква (1866 г.) Капліца Марціна Тураўскага Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла Помнік Цішку Гартнаму Захаваліся таксама сярэднявечнае гарадзішча, татарскія і яўрэйскія могілкі XIX—XX стст., гандлёвая забудова пач. ХХ ст. на плошчы Леніна, узноўленая хата, дзе нарадзіўся Цішка Гартны.
Страчаная спадчына Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1864) Сінагога
Вядомыя асобы
Сцяпан Александровіч (1921—1986) — беларускі пісьменнік Аляксандр Багдановіч (1898—1983) — беларускі грамадскі дзеяч, урач. Цішка Гартны (З. Х. Жылуновіч; 1887—1937) — беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэнальд Кныш (1931—2019) — беларускі трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны трэнер БССР (1960), заслужаны трэнер СССР (1964), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971) Мендэле Мойхер-Сфорым (1835—1917) — пісьменнік мовы ідыш Адам Герасімавіч Русак (1904—1987), беларускі паэт-песеннік Аляксандр Сыман (нар. 1977) — беларускі біятланіст, удзельнік XIX Зімовых Алімпійскіх гульняў у Солт-Лейк-Сіці (2002) Уладзімір Пятровіч Талочка (нар. 1961) — беларускі архітэктар. Міхаіл Мікалаевіч Чыгір (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (1994—1996)
Галэрэя
Гл. таксама Голас нізу (1906) Гарады Мінскай вобласці Гарады Беларусі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Фатаздымкі выдатных мясцін Раённая газета «Слава працы» Капыльскія карты Разнастайная інфармацыя аб Капылі і Капыльскім раёне Надвор’е ў горадзе Капыль