Дзмітрый Камароўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Іслач».
Клубная кар’ера З 2002 года гуляў за барысаўскі БАТЭ, пасля перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Не замацаваўся ў клубе і вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком наваполацкага «Нафтана».
З 2010 года быў іграком салігорскага «Шахцёра». Хутка замацаваўся ў аснове салігорскага клуба, тройчы дапамог яму ўзяць срэбныя медалі чэмпіянату. Выступаў звычайна на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 красавіка 2012 года ў матчы супраць «Мінска» аформіў покер.
У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель», але ўжо ў чэрвені 2013 года перабраўся ў Расію, стаўшы іграком «Ротара».
У лістападзе 2013 года, разарваўшы кантракт з «Ротарам», вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, таксама стаў капітанам каманды. У студзені 2015 года кантракт з гомельскім клубам быў разарваны, і неўзабаве Дзмітрый зноў апынуўся ў салігорскім «Шахцёры». У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць пераважна на пазіцыі «пад нападнікам», дапамагаючы Мікалаю Янушу. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр», бачачы ў якасці асноўнага атакуючага паўабаронцы Арцёма Старгародскага, вырашыў не падаўжаць кантракт з Камароўскім, і той пакінуў клуб.
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны». Быў трывалым іграком асновы, але ў чэрвені 2016 года па пагадненні бакоў кантракт з «Белшынай» быў разарваны. Неўзабаве стаў трэніравацца разам з «Іслаччу», з якой 22 ліпеня падпісаў кантракт. У складзе «Іслачы» хутка замацаваўся ў стартавым складзе, выступаючы на пазіцыі нападніка або атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў студзені 2017 года пакінуў «Іслач», хоць пазней трэніраваўся з камандай.
У лютым 2017 года накіраваўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы» і хутка зноў далучыўся да «Іслачы», у ліпені афіцыйна вярнуўшыся ў каманду. Дапамог «Іслачы» па выніках сезона 2017 захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2018 выйшаў у стартавым складзе ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, 2 снежня ў матчы апошняга тура аформіў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра», чым дапамог «Іслачы» атрымаць валявую перамогу з лікам 3:2.
У сезоне 2019 стаў капітанам каманды. У другой палове 2019 года амаль не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу». У 2020 годзе трывала з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам. Са жніўня па кастрычнік 2021 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым іграком каманды.
У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года. У лютым 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную, згуляў за яе ў трох матчах.
Трэнерская кар’ера У сакавіку 2022 года далучыўся да трэнерскага штабу «Іслачы». У снежні 2022 года пасля сыходу Арцёма Радзькова стаў галоўным трэнерам каманды. Па выніках сезона 2024 прывёў «Іслач» да найлепшага ў гісторыі чацвёртага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам.
У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2003, 2004, 2010, 2011, 2012 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 Уладальнік Кубка Беларусі: 2009 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2010
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2002 дубль БАТЭ 20 3 2003 Д1 БАТЭ 12 1 2004 Д1 БАТЭ 12 4 2005 Д1 Тарпеда 1 0 2006 (2) Д1 Нафтан 13 6 2007 (1) Д2 Тарпеда 4 0 2007 (2) Д1 Нафтан 13 2 2008 Д1 Нафтан 30 4 2009 Д1 Нафтан 21 2 2010 Д1 Шахцёр 33 6 2011 Д1 Шахцёр 33 8 2012 Д1 Шахцёр 30 11 2013 (1) Д1 Гомель 11 0 2013/14 (1) Д2 Ротар 14 2 2014 Д1 Гомель 30 7 2015 Д1 Шахцёр 24 5 2016 (1) Д1 Белшына 10 1 2016 (2) Д1 Іслач 11 3 2017 (1) Д1 Нефтчы 12 2 2017 (2) Д1 Іслач 13 2 2018 Д1 Іслач 30 8 2019 Д1 Іслач 18 8 2020 Д1 Іслач 28 7 2021 Д1 Іслач 19 8
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Нефтчы Фергана Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Іслач