Алег Аляксандравіч Бажэлка (нар. , в. Янушова, Мінскай вобласці, БССР) — былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 2-га класаПрокуроры БССР, Республики Беларусь // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і працоўных. У 1973—1978 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1978 года працаваў на розных пасадах у пракуратуры Магілёўскай вобласці. З 1989 да 1992 года з’яўляўся супрацоўнікам Магілёўскага абкаму КПБ. З 24 ліпеня 1996 года з’яўляўся пракурорам Магілёўскай вобласці. З 12 снежня 1996 году да 27 лістапада 2000 года з’яўляўся Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. Быў прадстаўніком Беларусі ў Камісіі ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальнаму правасуддзю. Звольнены прэзідэнтам з Генеральнай пракуратуры ў 2000 годзе пасля таго, як следчыя пракуратуры арыштавалі Дзмітрыя Паўлічэнку і выпісалі ордар на арышт Віктара Шэймана па падазрэнні ў выкраданні і забойстве людзейАлег Бажэлка можа вярнуцца ва ўладу // prava-by.info, 23.01.2009.
Катэгорыя:Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь