Няпарнакапы́тныя, няпарнапальцыя (Perissodactyla) — атрад расліннаедных млекакормячых.

Вядомы з эацэну (каля 60 млн гадоў назад). Адрозніваюць 9 выкапнёвых і 3 сучасныя сямействы: коневыя, насарогавыя, тапіравыя; 6 родаў, 16 відаў.

Апісанне

Даўжыня 1,8—5 м, маса ад 180 кг да 5 тон. На нагах 1 або 3 пальцы (на пярэдніх зрэдку 4). Найбольш развіты трэці, сярэдні, палец, які заканчваецца капытом.

Дзікія віды пашыраны ў Азіі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы, свойскія (коневыя) — на ўсёй сушы. Жывуць у розных ландшафтах, паасобна або невялікімі статкамі.

Палігамы. Нараджаюць звычайна 1 дзіцяня.

Гл. таксама Індрыкатэрыі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Атрады млекакормячых