Юрый Каламыц (нар. , ) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна.
Клубная кар’ера Гуляў у Расіі, галоўным чынам у ніжэйшых дывізіёнах. У 2005 годзе ўпершыню трапіў у Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда», потым гуляў у Казахстане.
У 2010 годзе гуляў за «Віцебск». У 2011 годзе далучыўся да салігорскага «Шахцёра», дзе стаў асноўным левым абаронцам. Таксама выконваў штрафныя і вуглавыя ўдары «Шахцёра». У сезоне 2012 быў прызнаны адным з найлепшых легіянераў чэмпіянату Беларусі.
У сезоне 2013 стаў радзей з’яўляцца ў асноўным складзе, на пазіцыі левага абаронцы часцей выкарыстоўваўся Мікалай Кашэўскі. Тым не менш, Каламыц стаў найлепшым асістэнтам каманды ў сезоне (6 галявых перадач).
У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр». Спрабаваў працаўладкавацца ў нальчыкскім «Спартаку», але ў выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе стаў асноўным левым абаронцам, але ў верасні 2014 года саступіў гэта месца Аляксею Панкаўцу. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
Пасля развітання з «Тарпеда-БелАЗ» накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Сахалін». У хуткім часе дамовіўся аб падпісанні кантракта, але выступаць за клуб пачаў толькі ў сезоне 2015/16. У ліпені 2016 года перайшоў у «Прамень-Энергію». У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Сахалін».
Трэнерская кар’ера У пачатку 2022 года завяршыў гульнявую кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Казахстана: 2008 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2012, 2013
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Уралец Ніжні Тагіл Катэгорыя:Ігракі ФК КАМАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Барнаул Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Іртыш Паўладар Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Сахалін Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень-Энергія Уладзівасток Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі