Бабіт — сплаў на аснове волава, свінцу, цынка і алюмінію з дамешкамі сурмы, медзі, кадмію, тэлуру, кальцыю і іншых хімічных элементаў.

Сплаў вынайдзены ў 1839 годзе Ісаакам Бэбітам () і названы ў яго гонар. Бабіт валодае добрымі антыфрыкцыйнымі ўласцівасцямі, высокай пластычнасцю і трываласцю да сцірання. Тэмпература плаўлення 300—440 °C.

Бабіты выкарыстоўваюцца для вырабу падшыпнікаў рухавікоў, пракатных станаў, чыгуначнага рухомага саставу і інш.

Літаратура

Спасылкі Баббит // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Сплавы