Эўбюры (Avebury) — брытанскі хендж; найбуйнейшае рытуальнае эбудаванне ў Еўропе.
Знаходзіцца каля г. Марлбара, на поўдні Англіі. Плошча каля 11,5 га, абкружана ровам і насыпам з 4 сіметрычнымі выхадамі. Уздоўж унутранага краю рова пастаўлены пліты з пясчаніку, у цэнтры — два кальцы з камянёў (дыяметр 91,4). Унутры кольцаў камянёвыя кладкі, адна з іх нагадвае літару «V». Каля паўднёвага ўваходу пачынаецца алея менгіраў (2 паралельныя рады камянёў), якая цягнецца да рытуальнай пабудовы на Овертан-Хіле. На тэрыторыі Эўбюры выяўлены паселішча, пахаванні, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку. Помнікі складаюць адзіны археалагічны комплекс.
Літаратура
Clark G. «Prehistoric England», London, 1941 Stanley Th. «Pre-Roman Britain», Greenwich(Connecticut)- New York, 1965
Спасылкі
Катэгорыя:Уілтшыр Катэгорыя:Мегаліты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Хенджы