Ігар Севяра́нін (большую частку літаратурнай дзейнасці аўтар аддаваў перавагу напісанню Ігар-Севяранін; сапраўднае імя — Ігар Васільевіч Лотараў, 4 мая (16 мая н.ст.) 1887, Санкт-Пецярбург, Расія — , , Эстонія, Остланд) — рускі паэт «Срэбнага веку».

Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і ваеннага інжынера. Закончыў 4 класы Чарапавецкага рэальнага вучылішча, у 1904 годзе, пасля разводу бацькоў, з’ехаў з бацькам на Далёкі Усход. Потым вярнуўся ў Пецярбург да маці. Вершы пачаў пісаць з 8 гадоў і называў іх «паэзамі». З 1904 года выдае вершы брашурамі і рассылае іх у рэдакцыі, але яны вяртаюцца да аўтара. З 1904 па 1912 год напісаў і выдаў 35 брашур з вершамі. Адна з такіх папала да Льва Талстога, які рэзка адмоўна выказаўся наконт яго творчасці. Газеты падтрымалі крытыку Талстога, а чытачы зацікавіліся вершамі Севяраніна.

Слава да яго прыйшла пасля выхаду зборнікаў «Громокипящий кубок» (1913), «Златолира» (1914) і «Ананасы в шампанском» (1913—1915). Севяранін першы ўвёў аўтарскае чытанне вершаў са сцэны. Акрамя таго, вершы ён не чытаў, а літаральна «пеў». Севяранін аб’ехаў усю Расійскую імепрыю з выступамі. У сваіх вершаў ён падкрэсліваў сваю таленавітасць і не лічыў патрэбным адлюстроўваць сціпласць. Характэрныя рысы яго творчасці — «гістарызм» і «аўтабіяграфізм» паэта. Севяранін стаў лідарам у суполцы эгафутурыстаў. Пра яго таленавітасць казалі Блок, Салагуб, Мандэльштам, Горкі, Маякоўскі, Талстой і Брусаў.

Паэт заўсёды падкрэсліваў, што ён за межамі палітыкі. У сакавіку 1918 года ён пераязджае ў Эстонію і фактычна становіцца эмігрантам. Страціўшы славу, ён піша пра сум па радзіме. З 1935 года жыве ў Таліне, перакладае эстонскіх паэтаў. У 1940 годзе ўсталёўвае сувязі з савецкімі паэтамі. У 1941 годзе просіць эвакуіравацца ў савецкі тыл, але дапамога яму не была аказаная. Памёр 20 снежня 1941 года. Пахаваны на Аляксандра-Неўскіх могілках у Таліне.

Творы «Зарницы мысли» (1908) «А сад весной благоухает!..» (1909). «Весенний день» (1911) «Качалка грёзэрки» (1912) «Громокипящий кубок» (1913) «С крестом сирени» (1913) «Златолира» (1914) «Ананасы в шампанском. Поэзы» (1915) «Victoria regia» (1915) «Поэзоантракт» (1915) «Собрание поэз» (1916) (том 1, 1918) «За струнной изгородью лиры» (1918) «Поэзо-концерт» (1918) «Собрание поэз» (1918) «Creme de Violettes» (1919) «Puhajogi» (1919) «Вервэна» (1920) «Менестрель» (1921) «Миррэлия» (1922) Роман в стихах «Падучая стремнина» (1922) Комедия «Плимутрок» (1922) «Фея Eiole» (1922) «Соловей. Поэзы» (1923) «Трагедия титана» (1923) Автобиографический роман в стихах «Колокола собора чувств» (1925) «Роса оранжевого часа» (1925) Роман в стихах «Рояль Леандра» (1925) «Адриатика» (1932) «Медальоны» (1934) Рукописный поэтический сборник «Литавры солнца» (1934, не быў выдадзены)

Выданні Венок поэту (Игорь-Северянин). — Таллин: Ээсти раамат, 1987. Северянин И. Стихотворения. — Таллин: Ээсти раамат, 1987. Северянин И. Стихотворения. — М.: Сов. Россия, 1988. — 464 с. (Поэтическая Россия) Северянин И. Сочинения. — Таллинн: Ээсти раамат, 1990. Северянин И. Ананасы в шампанском. — М.: Объединение «Глобус», (часть тиража — в сафьяне и коже), 1990. Северянин И. Соловей. Поэзы. — М.: ТОМО, 1990. — 207 с. (Репринт 1923 г.) Северянин И. Ананасы в шампанском. Поэзы. — М.: Книга, 1991. — 143 с. (Репринт 1915 г.) Северянин И. Стихотворения и поэмы (1918—1941). — М.: Современник, 1990. Северянин И. Тост безответный. — М.: Республика, 1999. Северянин И. Я избран королем поэтов. — М.: ЭКСМО-Пресс, 2000.

Літаратура Богомолов Н. А., Петросов К. Г. Северянин Игорь // Русские писатели, 1800—1917. : биографический словарь. М., 2007. Т. 5. С. 533—539. ISBN 978-5-85270-340-8. Мисникевич Т. В., Пильд Л. Игорь Северянин — переводчик поэзии Хенрика Виснапуу // Русская литература. 2012. № 2. С. 192—202.

Спасылкі Игорь-Северянин в Интернете (lit-info.ru) Игорь Северянин. Стихи Игорь Северянин: стихи в Антологии русской поэзии Стихи Игоря Северянина в библиотеке Максима Мошкова «Король поэтов Игорь-Северянин» — биография, воспоминания, творчество, фотографии. Лера и Рената. Большой Трибьют Игорю Северянину

Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР