«ДБК-Гомель» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, прадстаўляе Гомельскі ДомаБудаўнічы Камбінат.
Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 2008 годзе і адразу выйграў Другую лігу. З 2009 года ўдзельнічаў у Першай лізе Беларусі. Клуб намагаўся выйсці ў Вышэйшую лігу, але здолеў толькі двойчы стаць бронзавым прызёрам у другім дывізіёне.
У Кубку Беларусі 2009/2010 зрабіў сенсацыю, дайшоўшы да паўфінала (у 1/8 былі абыграны землякі з Гомеля, а ў чвэрцьфінале будаўнікі пасля хатняга паражэння 0:2 ад мінскага «Дынама» ўзялі рэванш у гасцях — 3:1, і толькі ў паўфінале саступілі жодзінскаму «Тарпеда»). У 2010 фарм-клуб ДБК-2 прымаў удзел у Другой лізе.
Сезон 2011 клуб, аднак, скончыў толькі на 12 месцы ў Першай лізе, а ў 2012 з вялікай цяжкасцю захаваў месца ў Першай лізе. У лютым 2013 клуб спыніў сваё існаваннеГомельский ДСК исчез с футбольной карты страны.
У красавіку 2016 года стала вядома аб аднаўленні клуба, які заявіўся ў Другую лігуДСК-Гомель - возродился как «птица феникс»?Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд. Пры гэтым, у Другой лізе таксама пачаў выступленні самастойны клуб ДЮСШ-ДБК, складзены з выхаванцаў дзіцячай школы былога клуба. Аднак, 29 красавіка 2016 года, за дзень да першага матча, каманда знялася з турніруПервая потеря! "ДСК-Гомель" накануне старта второй лиги снялся с турнира.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2008 Бронзавы прызёр Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2010 Паўфіналіст Кубка Беларусі: 2010
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2008 Другая (Д3)1 30 23 5 2 67–17 74 1/32 фінала 15px Выхад у Першую лігу 2009 Першая (Д2)3 26 13 9 4 34–18 48 Паўфінал 2010 Першая (Д2)3 30 17 7 6 52–26 58 1/8 фінала 2011 Першая (Д2) 12 30 8 10 12 28–34 34 1/16 фінала 2012 Першая (Д2) 14 28 1 5 22 9–62 8 1/16 фінала Спыненне існавання
Трэнеры Вячаслаў Акшаеў (2009—2010) Міхаіл Віктаравіч Ерамчук (2016)
ДБК-Гомель