Юрый Астравух (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец лідскага футбола, хутка перайшоў у барысаўскі БАТЭ. У складзе барысаўчан не замацаваўся, аддаваўся ў арэнды, а ў 2011 годзе стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе стаў асноўным іграком.
У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск» і неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2013 чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Мілашам Рнічам, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам. У першай палове сезона 2014 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Мілаша Рніча ўлетку 2014 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.
У снежні 2014 года стала вядома аб тым, што Астравух застанецца ў «Мінску» на наступны сезон. Сезон 2015 распачаў асноўным левым абаронцам, але потым нярэдка выкарыстоўваўся і ў паўабароне.
14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У складзе дынамаўцаў спачатку гуляў у аснове (на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы), але са жніўня стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі. У сезоне 2017 выхадзіў у стартавым складзе, толькі ў канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года падпісаў новый кантракт з «Дынама».
У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама» і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск», дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «гараджанамі». У сезоне 2019 амаль не гуляў з-за траўм, у 2020 годзе вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2021 стаў капітанам каманды, але з’яўляўлся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных ці па-за складам. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
Са студзеня 2022 года пачаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Замацаваўся ў стартавым складзе случан. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам, аднак з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Слуцка» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. Некаторы час працягваў трэніравацца з камандай, аднак пазней пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года (але на полі не з’яўляўся).
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2007 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2013 Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк