Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла (, г. Мінск — ) — беларускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1955).

Біяграфія Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1918 годзе. Працаваў у тэатрах Волагды, Архангельска, Гомеля, з 1926 г. у БДТ-3, з 1928 г. у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Дакладнасць вонкавага малюнка ролі, псіхалагічная распрацоўка вобразаў адрозніваюць мастацтва артыста.

Ролі Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Створаныя ім вобразы вызначаліся дакладным знешнім малюнкам, глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай: Цывін («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Вашамірскі («Салавей» З. Бядулі), Лютынскі («Канец дружбы» К. Крапівы), Хірт («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Гудзееў, Глуздакоў («Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Секяржыцкі («Амністыя» М. Матукоўскага), Якаў (« Апошнія» М. Горкага), Беркутаў («Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага), Ларэнца («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Паляжаеў («Клопатная старасць» ), Акаёмаў («Машанька» ), Ксанф («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду), Фярэкіс («Патрабуецца лгун» Дз. Псатаса) і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы