Сіранавыя, сіраны (Sirenidae) — сямейства хвастатых земнаводных.

Адрозніваецца 2 роды, 3—4 віды, у т.л. , , . Пашыраны ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі. Жывуць у азёрах, балотах, зарослых вадаёмах.

Даўжыня 15—90 см. Цела доўгае, валлекаватае, з веслападобным хвастом. Маюць толькі пярэднія недаразвітыя канечнасці з 4 або 3 пальцамі. Дыхаюць вонкавымі перыстымі жабрамі і лёгкімі. Вугрападобнымі рухамі яны могуць усвідроўвацца ў глей або ў вільготны грунт.

Сіранавым уласціва неатэнія. Кормяцца дробнымі рыбамі, беспазваночнымі і земнаводнымі.

Літаратура Земнаводныя. Паўзуны: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1996. — ISBN 985-11-0067-6

Катэгорыя:Хвастатыя земнаводныя Катэгорыя:Сямействы земнаводных