Грайскія Альпы — горы, частка Заходніх Альпаў на тэрыторыі Францыі (Савоя), Італіі (П’емонт і Вале-д’Аоста) і Швейцарыі (захад кантона Вале). У Грайскіх Альпах размешчана найвышэйшая вяршыня Заходняй Еўропы — Манблан (4807 м).
Грайскія Альпы аддзелены ад Коцкіх Альп (на поўдні) перавалам Мон-Сеніс, ад Пенінскіх Альп (на паўночным усходзе) — перавалам Ферэ і далінай ракі Дора-Бальтэа, ад Альп Дафінэ (на захадзе) — далінай ракі Арк. На паўночным захадзе ад Грайскіх Альпаў ляжаць савойскія перадальпійскія масівы.
Заўвагі
Катэгорыя:Альпы Катэгорыя:Горы Францыі Катэгорыя:Горы Італіі Катэгорыя:Горы Швейцарыі