__NOTOC__
3 снежня — трыста трыццаць сёмы (трыста трыццаць восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1557: У Эдынбургу падпісаная «Канграгацыя Бога», дакумент, які паклаў пачатак Рэфармацыі ў Шатландыі і стварэнню прасвітарыянскай царквы. 1586: У Англію з Амерыкі упершыню завезена бульба. 1621: Галілеа Галілей вынайшаў тэлескоп. 1810: Англія заваявала ў французаў Маўрыкій. 1912: Балгарыя, Грэцыя, Сербія і Чарнагорыя падпісалі перамір’е з Турцыяй, скончылася Першая балканская вайна. 1918: Рада і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пакідаюць Мінск. 1922: Адкрыта Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія ў Латвіі. 1955: Пры ЮНЕСКА прынята рашэнне аб заснаванні Міжнароднага Агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ). 1965: Выходзіць альбом «Rubber Soul» гурта «The Beatles», што паклаў пачатак карэнным зменам у музыцы чацвёркі. 1966: У Маскве, каля Крамлёўскай сцяны былі пахаваныя парэшткі Невядомага салдата. 1967: У шпіталі Грут Блазан (Кейптаўн, ПАР) праведзена першая ў гісторыі медыцыны аперацыя па перасадцы сэрца чалавеку. 1971: Пачалася другая вайна паміж Індыяй і Пакістанам. 1984: Здарылася Бхапальская катастрофа ў Індыі. 1986: Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абнародаваў першы бюджэт, які перавышаў трыльён долараў. 1990: Групоўка на чале з генералам Ідрысам Дэбі здзейсніла дзяржаўны пераварот у Чадзе.
Нарадзіліся 1368: Карл VI, кароль Францыі 1447: Баязід II, султан Асманскай імперыі (пам. 26.5.1512) 1560: Ян Грутэр, нямецкі філолаг 1596: Мікола Амаці, італьянскі скрыпічны майстар 1684: Людвіг Хольберг, дацкі пісьменнік 1690: Эрнст Іаган Бірон, курляндскі шляхціч, граф, фаварыт імператрыцы Ганны Іванаўны 1722: Рыгор Скаварада, украінскі філосаф, паэт, педагог 1802: Канстантэн Гіс, французскі мастак 1886: Карл Манэ Георг Сігбан, шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1888: Карл Фрыдрых Цэйс, нямецкі інжынер 1895: Ганна Фрэйд, дзіцячы псіхолаг 1907: Рыгор Крушына, беларускі паэт 1924: Джон Бекус, амерыканскі навуковец, адзін з стваральнікаў мовы праграмавання FORTRAN 1925: Кальё Кійск, эстонскі акцёр і рэжысёр 1926: Янка Юхнавец, беларускі паэт 1930: Жан-Люк Гадар, французскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадзюсар 1948: Озі Осбарн, брытанска-амерыканскі рок-спявак, заснавальнік гурта «Black Sabbath» 1953: Патрык Шамуазо, пісьменнік 1956: Ірына Шуміліна, беларуская піяністка 1985: Ласла Чэх, венгерскі плывец
Памерлі 1552: Францыск Ксаверый, іспанскі місіянер у Японіі і Індыі, каталіцкі святы 1789: Клод Жазеф Вернэ, французскі пейзажыст-марыніст 1885: Пітэр Хартынг, нідэрландскі прыродазнавец 1888: Карл Цэйс, заснавальнік вядомай фабрыкі аптычных прыбораў 1892: Апанас Апанасавіч Фет, рускі паэт 1894: Роберт Льюіс Стывенсан, шатландскі пісьменнік і паэт (нар. 13.11.1850) 1906: Эрнст Пфіцэр, нямецкі батанік 1919: П'ер Агюст Рэнуар, французскі мастак (нар. 25.2.1841) 1949: Павел Бажоў, аўтар уральскіх казак 1949: Марыя Аляксееўна Успенская, руска-амерыканская актрыса 1990: Хейна Мандры, эстонскі акцёр 1994: Ірына Ждановіч, беларуская артыстка (нар. 27.9.1906) 2003: Вінфрэд Гаўль, нямецкі мастак
Святкуюць ААН: Міжнародны дзень інвалідаў : Сусветны дзень адмовы ад пестыцыдаў 26px Краіна Баскаў: Міжнародны дзень баскскай мовы : Дзень адваката : Дзень юрыста
С03