Качка-огар, Агар, Чырвоная качкаАгар // (Tadorna ferruginea) — вадаплаўная птушка сямейства качыных.
Апісанне Даўжыня цела каля 60 см, маса 1,1—1,3 кг. Птушка мае аранжава-карычневае апярэнне з больш светлай галавой. Крылы белыя з чорным махавым пер’ем. Хвост чорны з зеленаватым адценнем. Огары добра плаваюць, а ў палёце выглядаюць цяжкімі, больш падобнымі да гусяў, чым да качак. У самцоў у перыяд гнездавання, летам, з’яўляецца цёмнае кольца на шыі, а ў самак звычайна ёсць белая пляма на галаве. Іх голас — гучны крык, падобны да гагатання гусяў.
Пашырэнне Пашырана на поўдні Еўропы, у Паўночнай Афрыцы, у Азіі. У будыстаў на Тыбеце і ў Манголіі птушка лічыцца святой.
Звычайна огары жывуць парамі або маленькімі групамі, значна радзей — вялікай чарадою. Але на час лінькі і зімоўкі яны могуць збірацца вялікімі групамі на азёрах ці павольных рэках.
Асаблівасці біялогіі Корміцца воднымі рачкамі, лічынкамі насякомых, малюскамі.
Гняздо будуе ў глыбокіх норах, нішах у абрывах.
Утрыманне ў няволі У няволі гэтыя птушкі як правіла агрэсіўныя, лепш іх трымаць у пары або на вельмі вялікай тэрыторыі. Іх можна трымаць разам з іншымі відамі качак, але яны ўсё роўна могуць быць вельмі агрэсіўнымі ў перыяд гнездавання.
Літаратура Агар //
Катэгорыя:Качыныя Катэгорыя:Птушкі Еўразіі Катэгорыя:Птушкі Афрыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1764 годзе