Стаўбу́н. Сустракаецца таксама варыянт Сталбу́н (, ) — аграгарадок (да 2009 года вёскаПЕРЕЧЕНЬ НАИМЕНОВАНИЙ ГЕОГРАФИЧЕСКИХ ОБЪЕКТОВ, ИЗМЕНИВШИХ РОД ОБЪЕКТА ) у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Стаўбунскага сельсавета.
Геаграфія Стаіць на рацэ Стаўбунцы, за 33 км на паўночны ўсход ад Веткі, 55 км ад Гомеля.
Насельніцтва 2001 год — 1265 жыхароў, 552 двары.
Інфраструктура Лясніцтва Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Стаўбунская сярэдняя школа» Дом культуры Бібліятэка Аптэка Аддзяленне сувязі Фельчарска-акушэрскі пунктСтруктура учреждения здравоохранения «Ветковская центральная районная больница»
Славутасці Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» — . Свята-Мікольская царква.
Вядомыя асобы Міхась Емяльянавіч Каршук (нар. 1897) — дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст. Марыя Ягораўна Чуяшова (1932—1989) — беларуская калгасніца, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Стаўбунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Веткаўскага раёна