«Call Me Maybe» — песня канадскай спявачкі Карлі Рэй Джэпсен. Сінгл дасягнуў першага месца ў хіт-парадах шматлікіх краін свету, уключаючы ЗША (восем тыдняў на № 1 у «Billboard Hot 100»)Billboard Hot 100 History, Канаду (№ 1 у «Canadian Hot 100»)Canadian Hot 100 History, Аўстралію, Бразілію, Венесуэлу, Чэхію, Данію, Фінляндыю, Францыю, Венгрыю, Ірландыю, Іспанію, Польшчу, Новую Зеландыю, Швейцарыю, ПАР і інш. Кліп на сінгл «Call Me Maybe» мае 262 мільёна праглядаў на YouTube. 14 красавіка 2012 года песня «Call Me Maybe» узначаліла брытанскі чарт «UK Singles Chart»UK Singles Chart,All The Number One Singles. Відэакліп гэтай песні 17 чэрвеня 2012 года ў Таронта атрымаў 4 намінацыі на канадскую музычную прэмію «MuchMusic Video Awards» 2012 года і выйграў у трох: у катэгорыях «Video of the Year», «UR Fave Video» і «Most Streamed Video».

Гісторыя Песня «Call Me Maybe» выйшла 20 верасня 2011 і была ўключана ў другі студыйны альбом «Curiosity», прадзюсарамі сінгла сталі Джош Рамсей і Марынас Трэнч. 23 сакавіка 2012 Джэпсен упершыню выступіла на амерыканскім тэлебачанне ў шоу «The Ellen DeGeneres Show», выканаўшы «Call Me Maybe». Карлі Рэй таксама стала першым удзельнікам Canadian Idol, які здолеў узначаліць UK Singles Chart з сінглам «Call Me Maybe». 2 мая 2012 года спявачка наведала Аўстралію, дзе выканала «Call Me Maybe» на папулярным ТБ-шоу Sunrise. 20 мая 2012 года Джэпсен прадставіла трэк на цырымоніі Billboard Music Awards 2012. 9 чэрвеня 2012 года Джэпсен разам з папулярным спеваком Джасцінам Біберам выканала песню на Summertime Ball 2012 на стадыёне Уэмблі ў Лондане.

Чарты і сертыфікацыі

Чарт (2011-12)Вышэйшаяпазіцыя (Billboard Hot 100 Airplay)"Brasil Hot 100 Airplay". Billboard Brasil (Brasil: bpp) (2): 96. 29 May 2012.1 (Billboard Hot Pop)"Brasil Hot Pop & Popular Songs". Billboard Brasil (Brasil: bpp) (99): 189 May 201225 (FIMI)5 (Mediaguide) 1 Venezuela Pop Rock General (Record Report)1

Крыніцы

Спасылкі

on Kidd Kraddick in the Morning

Катэгорыя:Сінглы, якія ўзначальвалі UK Singles Chart Катэгорыя:Сінглы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Сінглы, якія ўзначальвалі Canadian Hot 100 Катэгорыя:Сінглы, якія ўзначальвалі хіт-парад Аўстраліі Катэгорыя:Сінглы Interscope Records