Камсамольскі сквер — сквер ў цэнтры Магілёва, размешчаны паміж вуліцамі Лепяшынскага і Будзённага. Плошча 0,87 га. Закладзены камсамольцамі горада ў 1932 г. на месцы Шклоўскага кірмаша. Названы ў 1935 г. У 1985 г. рэканструяваны па праекце архітэктара А. Мельнікава.

Планіроўка пейзажная. Тут растуць туя заходняя, хвоя веймутава, елка канадская блакітная, бяроза бародаўчатая. У скверы дэкаратыўна-каскадны фантан.

5 верасня 2007 г. у гонар святкавання пяцігадовага юбілею Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на тэрыторыі сквера быў адкрыты памятны знак «Зорка БРСМ».

Літаратура

Спасылкі

Артыкул з газеты Савецкая Беларусь Сквер Камсамольскі на сайце CityCatalogue

Катэгорыя:Скверы Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:1932 год у Магілёве