Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла — неагатычны каталіцкі храм у вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэнняЗбор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Стр. 105.

Гісторыя храма

Прыход у Жупранах заснаваны ў XVI стагоддзі, каля 1550 года, у той самы час асвечаны драўляны храм. У канцы XVI стагоддзя, калі Жупраны належалі Радзівілам, многія з якіх былі кальвіністамі, прыстасаваны пад кальвінскі збор. У XIX стагоддзі Жупраны перайшлі да роду Чапскіх, граф Адам Чапскі ў 1853 годзе ахвяраваў сродкі на пабудову мураванага каталіцкага храма. Праз недахоп грошай і паўстання 1863 года будаўніцтва было прыпыненае. У 1875 годзе храм дабудаваны і асвечаны 12 кастрычніка 1875 года ў імя апосталаў Пятра і Паўла.

У 1900 годзе ў касцёле адпелі Францішка Багушэвіча, яго магіла і сёння знаходзіцца на могілках за касцёлам.

Архітэктура

Храм Пятра і Паўла — помнік архітэктуры ў стылі неаготыкі (часам неаготыку гэтага перыяду называюць яшчэ псеўдаготыкай). У плане ўяўляе сабой прамавугольнік, падзелены на тры нефы, апсіда за прэзбітэрыем адсутнічае. Да галоўнага фасада прыбудавана трохярусная прамавугольная ў плане вежа, якая выступае і завершаная васьмерыком са спічастымі праёмамі і шатром.

Апсіды няма, задняя сцяна храма плоская, упрыгожана крыжам. Сцены храма дэкарыраваны ўзорамі з бутавага каменя. Інтэр’ер падзелены на тры нефа васьмю калонамі на высокіх пастаментах. Цэнтральны неф касцёла перакрыты цыліндрычным зводам, бакавыя нефы — крыжовымі. Імклівасці ўгару надаюць храму маленькія вежачкі, якія абрамляюць галоўную вежу. Элементы неаготыкі: спічастыя вокны, аркатурныя паясы па сценах.

Інтэр’ер

У інтэр’еры захаваўся арнаментальны роспіс XIX стагоддзяИсторико-культурное наследие Ошмянского района на сайте Ошмянского райисполкома . Ва ўнутраную сцяну храма ўмуравана мемарыяльная дошка ў гонар Ф. Багушэвіча.

Галерэя

Літаратура С. 449. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5 Кулагін А. М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с. Кулагін А. М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0 Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік". Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5 Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Стр. 105—106

Спасылкі

Жупраны Жупраны Жупраны Катэгорыя:Касцёлы Ашмянскага раёна Катэгорыя:Жупраны