Skolta Esperanto ligo (Sel) — саюз, аб'ядноўваючы скаўцкі рух і эсперантыстаў. Бейдэн-Паўэл і эсперанта У 1907 Роберт Бадэн-Паўэл, заснавальнік скаўтскага руха, выдае карманную кнігу "Разведка лдя хлопчыкаў" (Scouting for Boys). У наступным годзе яна выдаецца шасцю брашурамі, трэцяя з якіх утрымлівае саветы Бейдэн-Паўэла аб ужыванні эсперанта як "сакрэтнай мовы".
Таксама, калі вы жадаеце ўжываць сакрэтную мову ў вашым дазоры, вам усім неабходна пачаць вывучаць эсперанта. Гэта не цяжка, і ўсё выкладанне знаходзіцца ў маленькай кніжцы, каштуючай адно пенні. Гэта мова ўжываецца ва ўсіх краінах, так што вы зможаце карыстацца ёю нават за мяжой.
Гісторыя SEL Падчас першай сусветнай вайны, да брытанскага эсперантыста Аляксандру Уільяму Томсану (псеўданім "Avoto") прыйшла ідэя аб'яднаць скаўцкі рух і эсперанта. З гэтай мэтай, ён каля французскай вёскі Рансар напісаў невялікую кнігу. Яна была выдадзена ў кастрычніку 1918 года пад назвай "Прапановы аб Скаўтскім эсперантыстскім саюзе", пяць з якіх растлумачывалі мэты саюза: Распаўсюджваць скаўтскую ідэалогію пры дапамозе эсперанта. Распаўсюджваць эсперанта сярд скаўтаў усіх краін. Ствараць скаўтскую літаратуру на эсперанта. Выдаваць міжнародны скаўтскі журнал. Аб'яднаць юнакоў розных краін агульным для абодвух рухаў пачуццём братэрства. У тым жа самым годзе была створана SEL — першая сусветная скаўтская арганізацыя. На дадзены момант SEL актыўна супрацоўнічае з: Сусветнай асацыяцыяй эсперанта (Universala Esperanto Asocio), Сусветнай арганізацыяй скаўтскага руха (World Organization of the Skout Movement), Сусветнай асацыяцыяй дзяўчынак-гайдаў і дзяўчынак-скаўтаў (world Associations of Girl Guides and Girl Scouts).
Таксама, на ўсіх кантынентах існуюць афіцыйныя прадсатніцтвы SEL.
Спасылкі
Катэгорыя:Эсперанта Катэгорыя:Арганізацыі эсперантыстаў