Australian Square Kilometre Array Pathfinder (ASKAP) () — радыётэлескоп, што належыць CSIRO, размешчаны ў на захадзе Аўстраліі.

Знаходзіцца на захадзе Аўстраліі за 315 км на паўночны захад ад горада Гералдтан у радыёастранамічнай абсерваторыі. З’яўляецца комплексам асобных радыётэлескопаў аб’яднаных у адну сістэму. Складаецца з 36 антэн дыяметрам у 12 метраў кожная, аб’яднаных у адну вялізную мультывібратарную антэнную рашотку. Будаўніцтва абышлося ў 155 мільёнаў долараў.

ASKAP адкрыты напачатку кастрычніка 2012 года і ўяўляе сабой першую фазу ў будаўніцтве найбуйнейшага ў свеце радыётэлескопа Square Kilometre Array (SKA), будаўніцтва якога плануецца скончыць да 2019 года.

Спасылкі В Австралии запустили самый быстрый радиотелескоп / lenta.ru В Австралии заработает гигантский радиотелескоп В Австралии построили мощный радиотелескоп (BBC) CSIRO’s ASKAP Radio Telescope Видео о запуске радиотелескопа Askap

Катэгорыя:Радыётэлескопы Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:Навука ў Аўстраліі