Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў (13 чэрвеня 1924 — 19 лютага 2013Памёр Васіль Старавойтаў — ардэнаносец-старшыня калгаса, пасля — палітвязень) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1966, 1984). Палітвязень Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся 13 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне ў якасці байца, пазней — памочніка начальніка штаба 600-га партызанскага атрада. У верасні 1943 года Васіля Старавойтава, партызанамі разам з бацькам, прынялі кандыдатам у члены камуністычнай партыі.

Працяглы час знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы.

У 1957—1968 гадах працаваў дырэктарам саўгаса «Раднянскі» Клімавіцкага раёна.

У 1968—1997 гадах — старшыня калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага. За поспехі ў рабоце стаў двойчы Героем сацыялістычнай працы. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Абіраўся дэлегатам XXV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 8-га і 10-га скліканняў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам бюро Кіраўскага райкама партыі.

У складаныя 1990-я гады Старавойтаў працягваў кіраваць гаспадаркай, ператворанай у закрытае акцыянернае таварыства. Да 1994 годзе на рахунках гаспадаркі было 5,5 млрд рублёў.

Выступаў з крытыкай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, не падтрымаў яго кандыдатуру на выбарах 1994 года. Адкрыта на ўсю краіну ўсумніўся ў дзелавых якасцях былога дырэктара саўгаса «Гарадзец». Стаў адным з першых яго палітвязняўПамёр Васіль Старавойтаў.

У кастрычніку 1997 года быў адхілены ад працы і арыштаваны. Абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары, арганізацыі забойства кіраўніка Магілёўскага Дзяржкантролю Мікалуцкага. У той перыяд было арыштавана шмат людзей, у тым ліку Старавойтаў і, са скандальнай дэманстрацыяй на беларускім тэлебачаньні, міністр сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў[Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С.106-113. ISBN 978-0-929849-27-0].

Правёў за кратамі амаль паўтары года. У СІЗА ён перанёс два сардэчныя прыступы, мікраінсульт, пасля якога не мог гаварыць, практычна страціў зрок. У 1999 годзе быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці. Працэс над Васілём Старавойтавым атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у беларускай, расійскай і замежнай прэсе.

Пасля вызвалення з месцаў зняволення вярнуўся дадому. Удзельнічаў у палітычным жыцці краіны, быў сябрам палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Жыў у вёсцы Мышкавічы Магілёўскай вобласці.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».

Літаратура

Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. — С. 106—113. — ISBN 978-0-929849-27-0.

Спасылкі

«Клетка для председателя»  — Эдвин Поляновский, Родная Газета, 24-дек-2004

Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад Усесаюзнай арганізацыі ветэранаў вайны і працы Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне