Стро́ма (ад  — падсцілка) — аснова органаў жывёл, якая складаецца з неаформленай злучальнай тканкі.

У строме знаходзяцца валакністыя структуры, што абумоўліваюць яе апорнае значэнне, размяшчаюцца спецыфічныя элементы органаў, праходзяць крывяносныя і лімфатычныя сасуды.

Таксама стромай называюць бялковую аснову эрытрацытаў і пластыд, спляценне гіфаў, на якім размешчаны пладовыя целы або канідыяносцы ў сумчатых і недасканалых грыбоў. У водарасцей і вышэйшых раслін бясколерная бялковая аснова пластыд, у якую пагружана строга спарадкаваная сістэма мембран — носьбітаў пігментаў.

Крыніцы

Літаратура

Строма // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров. — 2-е изд., испр. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 863 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.

(Электронный ресурс)

Катэгорыя:Гісталогія