Антуан Фюрэцьер (; , Парыж — , Парыж) — французскі пісьменнік і лексікограф XVII стагоддзя.
Біяграфія і творчасць Фюрэцьер быў родам з небагатай буржуазнай сям’і. Вучыўся юрыспрудэнцыі, выдатна асвоіў антычную культуру. У 1645 атрымаў пасаду адваката і эканома парыжскага абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ. Затым стаў клірыкам, прызначаны настаяцелем абацтва Шалівуа (паблізу Буржа). У 1653 г. апублікаваў вершаваны палемічны трактат «Падарожжа Меркурыя» (Le Voyage de Mercure), у 1655 г. — зборнік «Розных вершаў» (Poesies diverses), дзе дамінаваў жанр сатыры. Цікавым дакументам літаратурнай барацьбы XVII стагоддзя з’яўляецца «алегарычная аповесць, або Гісторыя нядаўніх смут ў каралеўстве красамоўства» (Nouvelle allégorique, ou Histoire des derniers troubles arrivés au Royaume d'éloquence, 1658).
У 1662 абраны членам Французскай Акадэміі (крэсла № 31); ў 1684 г. пачалася яго шматгадовая барацьба з Акадэміяй вакол праекту Слоўніка французскай мовы. Фюрэцьер вырашыў самастойна выпусціць такі слоўнік, хоць у 1674 Акадэмія атрымала на яго прывілей. Абвінавачаны ў плагіяце, Фюрэцьер ў 1685 г. быў выключаны з Акадэміі. Складзены ім «Усеагульны слоўнік, які змяшчае ўсе словы французскай мовы, як старадаўнія, так і новыя» (Dictionnaire universel contenant tous les mots françois, tant vieux que modernes) выйшаў толькі пасмяротна, у 1690 годзе.
Літаратура Gégou F. Antoine Furetière, abbé de Chalivoy, ou la chute d’un immortel. — P.: 1962. Vialet M. Triomphe de l’iconoclaste. Le Roman bourgeois et les lois de la cohérence romanesque. — P.: 1989. Rey A. Antoine Furetière. Un précurseur des Lumières sous Louis XIV. — P.: 2006. ISBN 978-2-213-63025-0.
Электронныя рэсурсы
«Усеагульны слоўнік» (тэкст) Творы Антуана Фюрэцьера ў французскай электроннай бібліятэцы «Gallica»
Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі барока Катэгорыя:Сатырыкі Францыі Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Лексікографы Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мовазнаўцы Францыі