Роберт Сандэрсан Малікен (; , Ньюберыпорт, Масачусетс — , Арлінгтан, Вірджынія) — амерыканскі фізік і хімік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1966).

Адукацыя Скончыў школу ў Ньюберыпорце ў 1913 годзе і паступіў у Масачусецкі тэхналагічны інстытут, здолеўшы выйграць стыпендыю на навучанне (як і яго бацька). Спецыялізаваўся ў хіміі. Яшчэ студэнтам апублікаваў першую навуковую працу, прысвечаную сінтэзу арганічных хларыдаў. Вучачыся ў інстытуце, Малікен яшчэ не быў упэўнены, што абярэ навуковую дзейнасць, таму вывучаў таксама хімічную тэхналогію і нават наведваў хімічныя заводы ў Масачусетсы і Мэне. У 1917 годзе атрымаў ступень бакалаўра па хіміі.

Узнагароды і навуковае прызнанне Акрамя Нобелеўскай прэміі, Малікен быў узнагароджаны Амерыканскім хімічным таварыствам медалём Гілберта Ньютана Люіса (1960), медалём Тэадора Уільяма Рычардса (1960), узнагародай Петэра Дэбая па фізічнай хіміі (1963) і медалём Уіларда Гібса (1965). Ён быў членам амерыканскай Нацыянальнай акадэміі навук (1936), Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1967). Малікену былі прысуджаны ганаровыя ступені Калумбійскага, Маркецкага, Кембрыджскага і Стакгольмскага ўніверсітэтаў.

Літаратура R. Stephen Berry, Biographical Memoirs, Vol. 78: Robert Sanderson Mulliken, 1896—1986 (Washington, D.C.: The National Academy Press, 2000), pages 146—165. На сайце: http://books.nap.edu/html/biomems/rmulliken.pdf .

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Заслужаныя прафесары Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Прыстлі Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці