Майроніс (, сапраўднае імя Ёнас Мачуліс; 21 кастрычніка [2 лістапада] 1862, Пасандравіс, цяпер Расяйнейскі раён — 28 чэрвеня 1932, Каўнас) — літоўскі паэт, драматург, выбітны прадстаўнік літоўскага рамантызму; тэолаг, каталіцкі святар.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пачатковую адукацыю і валоданне польскай мовай атрымаў дома. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі ў 1873—1883 гадах.

У 1883—1884 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце ў Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра.

У 1884 годзе па жаданні бацькоў паступіў у Ковенскую духоўную семінарыю. Пасля яе заканчэння ў 1888 годзе працягнуў вучобу ў пецярбургскай Духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1892 годзе.

У 1892—1894 і 1909—1932 гадах выкладаў у Ковенскай духоўнай семінарыі, у 1909—1932 гадах яе рэктар.

У 1894—1909 гадах прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі; з 1903 года доктар тэалогіі. У 1922—1932 гадах загадчык кафедры маральнай тэалогіі Літоўскага універсітэта ў Каўнасе (з 1930 гады Універсітэт Вітаўта Вялікага). У 1923—1924 гадах выкладаў у гэтым універсітэце літоўскую літаратуру.

Імем Майроніса названы вуліцы ў Вільні (Вуліца Майронё), Каўнасе і іншых гарадах Літвы.

Беларускія пераклады

Майроніс / Maironis Вянок з руты / Rūtų vainikas – baltarusių ir lietuvių k. Įžanginis žodis Vytautas Žeimantas - Vilnius  BMK laidykla,  2019. 72 p. iliutr.ISBN 978-609-468-184-4

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..

Спасылкі

Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Паэты Літвы Катэгорыя:Постаці літоўскага каталіцтва Катэгорыя:Драматургі Літвы Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага Катэгорыя:Выкладчыкі Каўнаскай духоўнай семінарыі