Рагалі́снік (Ceratophyllum) — род травяністых кветкавых раслін манатыпнага сямейства рагаліснікавыя.

Батанічнае апісанне

Травяністая водная бескаранёвая шматгадовая расліна. Сцябло тонкае, галінастае, вышынёй да 1,5 м. Лісце шматразова рассечанае на ніцепадобныя або лінейныя долі. Кветкі дробныя, непрыкметныя, аднаполыя. Апыляюцца пад вадой. Плод — арэшак.

Арэал

Налічваецца каля 10 відаў, распаўсюджаных усюды. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: і . Зараснікі рагалісніку распаўсюджаны ў азёрах, сажалках, канавах, старыцах.

Значэнне

Рагаліснік з’яўляецца крыніцай корму для рыб і вадаплаўных птушак.

Літаратура

Спасылкі