Дыскрыміна́нт ( — падзяляць, адрозніваць) або адро́знік мнагачлена — лікавая велічыня, якая дазваляе рабіць высновы пра від каранёў мнагачлена і іх узаемнае становішча. Так, для мнагачлена

дыскрымінант (адрознік) вызначаюць як

дзе − карані мнагачлена (г.зн. рашэнні ўраўнення ) з улікам іх кратнасцей.

Дыскрымінант мнагачлена роўны нулю, калі і толькі калі мнагачлен мае кратны корань.

Дыскрымінант (адрознік) алгебраічнага ураўнення вызначаюць як адрознік мнагачлена .

Найбольш вядомы дыскрымінант (адрознік) квадратнага ўраўнення.

Дыскрымінант квадратнага ўраўнення

Карані квадратнага ўраўнення

з рэчаіснымі каэфіцыентамі , і можна вылічыць па формуле

Колькасць рэчаісных рашэнняў залежыць ад знака выразу пад коранем (так званага падкарэннага выразу).

Гэты выраз

называюць дыскрымінантам квадратнага ўраўнення

і абазначаюць праз .

Калі , падкарэнны выраз дадатны, і таму формула дае два розныя рэчаісныя рашэнні і . Калі , значэнне квадратнага кораня роўнае нулю, таму формула дае адно рэчаіснае значэнне (яно будзе двухкратным коранем ураўнення, або коранем кратнасці 2). Калі , квадратны корань з адмоўнага выразу не вызначан у полі рэчаісных лікаў . Таму рэчаісных каранёў няма. Аднак становішча змяняецца, калі разглядаць рашэнні над полем камплексных лікаў; у гэтым выпадку маем два (не рэчаісныя) рашэнні, якія з'яўляюцца камплексна спалучанымі адзін да аднаго.

Заўвага. Як выразна відаць з вышэйсказанага, значэнне дыскрымінанта (адрозніка) дазваляе адрозніваць выпадкі становішча каранёў ураўнення, адсюль і назва.

Азначэнне ў агульным выпадку

Няхай − мнагачлен -ай ступені ад адной зменнай над абсягам цэласнасці (перастаўляльным колцам з адзінкай і без дзельнікаў нуля). Няхай ёсць поле раскладання мнагачлена (г.зн. у гэтым полі мнагачлен раскладваецца на лінейныя множнікі).

Тады адрознік (дыскрымінант) мнагачлена вызначаюць як

дзе − карані мнагачлена , якія ляжаць у полі .

Заўвага. Можна паказаць, што для любога мнагачлена над нейкім абсягам цэласнасці існуе поле раскладання. Так, поле дзелей колца з'яўляецца найменшым полем, якое змяшчае колца . І ў якасці поля раскладання можна ўзяць алгебраічнае замыканне поля .

Уласцівасці дыскрымінанта

Сувязь з рэзультантам

Няхай поле мае нулявую характарыстыку.

Тады адрознік (дыскрымінант) мнагачлена над полем можна вылічыць як рэзультант мнагачлена і яго вытворнай , падзелены на старшы каэфіцыент :

Адсюль вынікае тоеснасць

Адрознік як функцыя ад каэфіцыентаў мнагачлена

Рэзультант мнагачлена і яго вытворнай роўны вызначніку пэўнай -матрыцы (так званай матрыцы Сільвестра). Таму, калі поле мае нулявую характарыстыку, з выразу адрозніка праз рэзультант вынікае формула:

Пры вылічэнні вызначніка з першага слупка можна вынесці множнік , які скароціцца.

Прыклады Адрознік квадратнага мнагачлена роўны

Адрознік кубічнага мнагачлена раўняецца

Адрознік мнагачлена чацвёртай ступені роўны

Гл. таксама Рэзультант Дыскрымінант поля

Зноскі

Літаратура Ван дер Варден Б. Л. Алгебра. М.: Наука, 1975. Матэматычная энцыклапедыя. Гал. рэд. В. І. Бернік. Мн.: Тэхналогія, 2001.

Спасылкі

Катэгорыя:Алгебра Катэгорыя:Мнагачлены Катэгорыя:Ураўненні