Усходне-Франкскае каралеўства (; )— дзяржава, створаная ў выніку Вердэнскага падзелу 843 г. Франкскай імперыі ў якасці спадчыннага ўладання Людовіка II Нямецкага і ўключалае тэрыторыі на ўсход ад Рэйна і на поўнач ад Альп. Усходне-Франкскае каралеўства было папярэднікам Свяшчэннай Рымскай імперыі і сучаснай Германіі.

Храналагічныя і геаграфічныя рамкі Часцей за ўсё перыяд існавання Усходне-Франкскага каралеўства абмяжоўваюць, з аднаго боку, Вердэнскім дагаворам 843 г., а з іншай — 919 годам, калі было ўпершыню згаданы выраз regnum teutonicorum (германскае каралеўства). А менавіта, пад 919 годам у Зальцбургскіх аналах запісана, што «Арнульф, герцаг Баварыі, быў абраны кіраваць Германскім каралеўствам» (). Але афіцыйным тытулам каралёў заставаўся «кароль усходніх франкаў» () аж да 962 года, калі кароль Атон I прыняў тытул «імператар рымлян і франкаў» (). Таму часам гісторыкі часавымі рамкамі існавання Усходне-Франкскага каралеўства лічаць 843—962 гады.

Тэрыторыя дзяржавы была адносна стабільнай і мела тэндэнцыю да пашырэння: у 870 г. была далучана ўсходняя частка Латарынгіі, уключаючы Нідэрланды, Эльзас і ўласна Латарынгію, пачалася каланізацыя населеных славянамі земляў уздоўж Эльбы, каралі ўсходніх франкаў спрабавалі ўсталяваць сюзерэнітэт над Вялікамараўскай дзяржавай.

Сталіцай Усходне-Франкскага каралеўства пры Людовіку Нямецкім стаў Рэгенсбург.

Гл. таксама Спіс манархаў Германіі

Катэгорыя:Перыяд Каралінгаў Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы Катэгорыя:Каралеўствы