Генрых Вільгельм Матэус Ольберс (, 11 кастрычніка 1758, Арберген — , ) — нямецкі астраном, урач і фізік.

Вучыўся на ўрача ў Гётынгенe. Па заканчэнні ўніверсітэта ў 1780 пачаў медыцынскую практыку ў Брэмене.

У 1802 годзе Ольберс адкрыў астэроід Палада. У 1807 ён адкрыў астэроід Веста, імя якому даў Гаус з дазволу Ольберса.

6 сакавіка 1815 года Ольберс таксама адкрыў перыядычную камету, названую ў яго гонар 13P/Ольберса.

Літаратура Günther Oestmann: Olbers, Heinrich Wilhelm Matthias. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 19, Duncker & Humblot, Berlin 1999, S. 499 f.

Спасылкі A. D. Watson, Olbers: the Greatest of Amateur Astronomers

Катэгорыя:Астраномы Германіі Катэгорыя:Першаадкрывальнікі астэроідаў Катэгорыя:Першаадкрывальнікі камет