Галадамор () — тэрмін, які ўжываецца для азначэння масавага, штучна арганізаванага сталінскім рэжымам на тэрыторыі УССР голаду ў 1932—1933 гадах. Тэрмін Галадамор ужываецца таксама ў дачыненні да голаду 1921—1923 ды голаду 1946—1947 гадоўМузей тоталітарних режимів «Територія Терору». Словник термінів. Веселова О. М., Марочко В. І., Мовчан О. М. Голодомори в Україні, 1921—1923, 1932—1933 1946—1947: Злочини проти народу. — 2-е вид., допов. — К. Нью-Йорк: Вид-во М. П. Коць, 2000. — 174 с.«Три голодомори в Україні в XX столітті: погляд із сьогодення»: Звернення учасників Міжнародної наукової конференції до органів вищої державної влади України. Київ. 07.11.2002 // Персонал. — 2002. — № 11. — С. 6-7.Белебеха І. Українці у пеклі голодоморів : [20-х, 30-х, 40-х років] // Персонал. — 2005. — № 2. — С. 10-13. (Із матеріалів конференції «Голодомори в Україні: геноцид і спротив»).
Галадамор ва Украіне 1921—1923 Галадамор ва Украіне 1921—1923 — масавы голад, галоўным чынам у паўднёвых абласцях Украіны, у 1921—1923 гадах, выкліканы вывазам збожжа ў Расію савецкай уладай з Украіны, пад ціскам улады Савецкай Расіі, на тле засухі і неўраджаю на поўдні Украіны, Кубані і Паволжа.
Галадамор ва Украіне 1932—1933
Галадамор ва Украіне 1932—1933 — масавы, наўмысна зарганізаваны савецкай уладай голад 1932—1933 гадоў, які прывёў да шматмільённых людскіх страт у сельскай мясцовасці на тэрыторыі Украінскай ССР (землі сучаснай Украіны, за выняткам сямі заходніх абласцей, Крыма і Паўднёвай Бесарабіі, якія ў той час не ўваходзілі ў склад УССР) ды Кубані, дзе частку насельніцтва складалі, акрамя іншых, і ўкраінцы. Выкліканы свядомымі і мэтанакіраванымі захадамі вышэйшага кіраўніцтва Украінскай ССР і Савецкага Саюза на чале са Сталінам, разлічанымі на задушэнне ўкраінскага нацыянальна-вызвольнага руху і фізічнага знішчэння часткі ўкраінскага сялянстваПостанова апеляційного суду м. Києва у кримінальній справі за фактом вчинення геноциду в Україні в 1932—1933 роках.
Спланаваная канфіскацыя ўраджаю збожжавых і ўсіх іншых прадуктаў харчавання ў сялян прадстаўнікамі савецкай улады на працягу Галадамору 1932—33 гадоў непасрэдна прывяла да забойства сялян голадам у мільённых маштабах, пры гэтым савецкая ўлада мела значныя запасы збожжа ў рэзервах і ажыццяўляла яго экспарт за мяжу падчас ГаладаморуВолодимир ВАСИЛЕНКО, професор, доктор юридичних наук Спроба з негідними засобами. Хто й навіщо прагне переглянути Закон «Про Голодомор 1932—1933 років в Україні».
Нягледзячы на тое, што злачынныя дзеянні прадстаўнікоў сталінскай улады, якія прывялі да смерці людзей, кваліфікаваліся згодна з нормамі тагачаснага савецкага крымінальнага заканадаўства як забойства, прычыны гэтага масавага злачынства ніколі ў СССР не расследаваліся і ніхто з прадстаўнікоў улады, якія маюць дачыненне да злачынства, не панёс пакарання пры тым, што нават у вышэйшым кіраўніцтве СССР ведалі пра факты гібелі людзей ад голаду. На працягу дзесяцігоддзяў масавае забойства людзей штучна выкліканым голадам не толькі наўмысна замоўчвалася савецкай уладай, але і наогул — забараняліся нават згадкі пра яго. Для параўнання, голад у Паволжы 1921—1922 гадоў і голад падчас блакады Ленінграда ў гады Другой сусветнай вайны асвятляліся ў савецкіх сродках масавай інфармацыі і гістарычнай літаратуры. Бяздзейнасць савецкай пракуратуры і іншых органаў улады па факце злачынства ярка дэманструе сапраўдны стан рэалізацыі «савецкай законнасці» ў таталітарнай савецкай дзяржаве.
Нягледзячы на спробы савецкіх улад схаваць маштабы катастрофы, яна стала вядомая за мяжой дзякуючы публікацыям журналістаў Гарэта Джонса і Малкалма Магерыджа, фатаграфіям інжынера Аляксандра Вінербергера і г.д. У адказ СССР разгарнуў контрпрапаганду, калі знакамітасці, такія, як Бернард Шоу, Эдуард Эрыа і шэраг іншых, ездзілі ў СССР, а потым рабілі заявы, што не бачылі голаду.
Падчас нямецкай акупацыі артыкулы аб Галадаморы публікаваліся ў акупацыйнай прэсе. Скарыстаўшыся гэтай магчымасцю, аграном Сцяпан Сасновы апублікаваў у 1942 годзе падрабязнае статыстычнае даследаванне аб колькасці ахвяр Галадамору, заснаванае на звестках з савецкіх архіваў.
У пасляваенны перыяд, калі лік публікацый успамінаў аб Галадаморы за мяжой расце, пачынаюцца навуковыя даследаванні пытання.
У даследаваннях Джэймса Мэйса і Роберта Конквеста аўтары даказваюць, што Галадамор адпавядае агульнапрынятамуКанвенцыя пра генацыд, ухваленая ААН у 1948 годзе. вызначэнню генацыду. 24 краіны афіцыйна прызналі Галадамор генацыдам українскага народу. Адпаведна з сацыялагічным апытаннем, праведзеным ў 2010 годзе, 60 % грамадзян Украіны лічаць Галадамор генацыдам60 % українців визнають Голодомор геноцидом, — опитування .
У 2003 годзе ўкраінскі парламент назваў, а ў 2006 — афіцыйна прызнаў Галадамор генацыдам украінскага народа. У 2010 годзе судовым разглядам завяршылася крымінальная справа па факце здзяйснення злачынства генацыду. Вінаватымі суд прызнаў 7 вышэйшых кіраўнікоў СССР і УССР, і канстатаваў, што паводле даных навукова-дэмаграфічнай экспертызы агульная колькасць чалавечых страт ад Галадамору складае 3.941.000 чалавек. Таксама паводле даных следства было вызначана, што страты ўкраінцаў у частцы ненароджаных складаюць прыблізна 6.122.000 чалавекГолова СБУ назвав точну кількість жертв Голодомору Стенограма прес-конференції «Рішення Апеляційного суду Києва про визнання винними в Голодоморі, присвоєння звання „Герой України“ Степанові Бандері та інші питання історичної спадщини України.» .
Галадамор ва Украіне 1946—1947
Галадамор ва Украіне 1946—1947 — трэці галадамор, які зладзіла з украінскім народам савецкая ўлада. Быў выкліканы як пасляваенным неўраджаем, так і спланаванай акцыяй сталінскага Палітбюро з мэтай забраць у сялян рэшткі збожжа і прадаць яго брацкім рэжымам у сацыялістычным лагеры. Так, у 1946 годзе з СССР вывезена 350 тысяч тон збожжа ў Румынію, у 1947—600 тысяч тон збожжа — у Чэхаславакію, за тыя два гады Польская народная рэспубліка атрымала з Савецкага Саюза 900 тысяч тон хлеба. А ў Малдове, Бесарабіі і паўднёвых абласцях Украіны лютаваў голад і толькі за першае паўгоддзе 1947 года афіцыйна зарэгістравана 130 выпадкаў людаедства.
Ушанаванне памяці ахвяр Галадамору Ва Украіне з 1998 года Указам Прэзідэнта УкраіныУказ Президента України від 26 листопада 1998 № 1310/98 Про встановлення Дня пам’яті жертв голодоморів вызначаны «Дзень памяці ахвяр Галадамораў», які адзначаюць штогод у чацвёртую суботу лістапада.
Галерэя
Гл. таксама Галадаморы ў Беларусі Голад у Паволжы (1921—1922) Генацыд Таталітарызм Гісторыя Украіны Закон аб трох каласках Прызнанне Галадамору генацыдам Голад 33 (фільм) Гарэт Джонс (фільм)
Крыніцы
Літаратура Голодомори в Україні 1921—1923, 1932—1933, 1946—1947. Матеріали до бібліографії документальних публікацій / Упорядники: Л. П. Одинока, Л. Ф. Приходько, Р. В. Романовський. — К.:, 2005. ISBN 966-625-026-8 Задніпровський О. Голод в історії України: короткий нарис (Х-ХХ ст.). — Донецьк: Український культурологічний центр, 1999. — 88 с. Задніпровський О. І. Хроніка голоду 1946—1947 років у Донбасі. — Донецьк: Східний видавничий дім, 2007. — 372 с. Лукін, Д. Галадамор: як Сталін паставіў сялян на калені // Наша гісторыя, № 4, 2018, с.22-27. ISBN 2617—2305
Спасылкі
Famine in Ukraine 1932—1933 Central State Archive of Ukraine (photos, links) UKRAINIAN FAMINE Photos of Holodomor by Sergei Melnikoff The General Committee decided this afternoon not to recommend the inclusion of an item on the seventy-fifth anniversary of the Great Famine (Holodomor) of 1932—1933 in Ukraine. Case Study: The Great Ukrainian Famine of 1932-33 Nicolas Werth / CNRS — France Holomodor — Famine in Soviet Ukraine 1932—1933 Famine in the Soviet Union 1929—1934 Holodomor: The Secret Holocaust in Ukraine Holodomor Lies by Morgan Williams Lies and Confessions of David Marple
Катэгорыя:Генацыд украінцаў Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Голад Катэгорыя:Таталітарызм