«Магіла льва» — мастацкі фільм, гістарычная драма.

Сюжэт Фільм зняты па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы, у якой пераасэнсаваны беларускія легенды.

Даўным-даўно закахаўся полацкі князь Усяслаў у прыгажуню Любаву, нявесту каваля Машэкі. Каварствам ды хітрасцю разлучыў ён закаханых. Сабраў тады Машэка народную дружыну і пайшоў помсціць князю за сваё зняважанае каханне і гонар, біцца за народную волю.

У ролях Алег Відаў — Машэка Валянціна Шэндрыкова — Любава Марыс Ліепа — Усяслаў, князь полацкі Ігар Ясуловіч — Дзмітрый, брат Усяслава Валянцін Нікулін — гусляр Андрэй Ніна Ургант — Марыя, палюбоўніца Усяслава Ігар Клас — Нічыпар Стэфанія Станюта Вадзім Ганшын

Здымачная група Аўтар сцэнарыя: Юрый Лакербай Рэжысёр: Валерый Рубінчык Аператар: Юрый Марухін Кампазітар: Андрэй Валконскі Мастак: Яўген Ігнацьеў

Спасылкі «Магіла льва» на партале «Кино-театр.ру»

Катэгорыя:Фільмы СССР 1971 года Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Экранізацыі твораў Янкі Купалы Катэгорыя:Фільмы Валерыя Рубінчыка