Мікалай Мікалаевіч Ляпешка (нар. , ) — беларускі дыпламат.

Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975).

Працаваў лабарантам, перакладчыкам, настаўнікам. З 1983 года на дыпламатычнай службе. У 1993—1995 гадах быў другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 1995—1997 гадах быў начальнікам розных упраўленняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі БеларусьЛепешко Н. Н. / Политики Беларуси (2003 г.) .

Першы беларускі пасол у Турэцкай Рэспубліцы: прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь 2 мая 1997 годаУказ Президента Республики Беларусь от 2 мая 1997 г. № 266 «О назначении Н. Н. Лепешко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Турецкой Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» . Вызвалены ад гэтай пасады 31 ліпеня 2002 годаУказ Президента Республики Беларусь от 31 июля 2002 г. № 412 «Об освобождении Н. Н. Лепешко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Турецкой Республике» .

З 2002 па 2005 год працаваў кіраўніком кадравай службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У лютым 2005 года прызначаны генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Нью-ЁркуАб згодзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на прызначэнне генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы ў 2008 годзе працуе ў сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку.

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Турцыі Катэгорыя:Генеральныя консулы Рэспублікі Беларусь