І́пуць — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, Добрушскім, Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Назва Назву Іпуць ставяць у адзін шэраг з рачнымі назвамі Іпа (прыток Прыпяці), Іпта (прыток Друці)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 189.В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 147.. Назва Іпта выводзіцца ад *Iputa (з балцкім пашыральнікам -ut-)K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 623..

Пашыральнік -ut- вядомы ў балцкім (літоўскім) слова- і назваўтварэнні. З ім утвораныя літоўскія рачныя назвы тыпу Noruta, Vilnutis, Beržutė. У цяперашнім літоўскім словаўтварэнні пашыральнік -ut- дастаткова прадуктыўныP. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 361—364..

Далей на ўсходзе ад Іпуці тапонім () у вярхах дзесенскай ракі Болвы. Магчыма, такую назву мела не засведчаная на сёння рэчка.

У неакадэмічных інтэрнэт-публікацыях нярэдка сцвярджаецца сувязь назвы Іпуць з літоўскім upė «рака».

У балцкай гідраніміі — досыць шырокае фанетычнае вар’іраванне індаеўрапейскага *ab- са значэннем «цякучая вада, рака»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1. — ab- (ap-) : ub- (up-). Ад іх гідронімы тыпу Обаль, Вопь, Убарць, Упа, якія ўсе значаць «рака».

Магчыма, *ip- выкарыстоўвалася для называння «ракі» ў гаворцы падняпроўскіх балтаў, што да нас не дайшла, апроч як у выглядзе паасобных гідронімаў.

Верагодны фанетычны варыянт гэтага кораня Ib- у гідронімах Ібра (прыток дняпроўскай ракі Цецераў), Ібуж (возера перад сутокамі Дняпра і Дзясны, рака ў басейне дзесенскага прытоку ракі Наўля)П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 42, 196., Ібердзь (рака на правабярэжным Павоччы)Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 183., у якіх пашыральнікі -r-, -ž-, -rd-, як у літоўскіх гідронімах тыпу Vint-ur-a, Gab-iž-is, Dag-urd-a.

Гідраграфія Даўжыня ракі 437 км, у межах Беларусі 64 км. Плошча вадазбору 10 900 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 55,6 м³/с. Агульнае падзенне ракі 84,9 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 м/км.

Пачынаецца за 0,8 км на захад ад вёскі Недзведзь Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, цячэ па Смаленскай, Бранскай і Гомельскай абласцях, упадае ў Сож на паўночна-ўсходняй ускраіне горада Гомель. Асноўныя прытокі на Беларусі: Няцёша, Хорапуць (злева), Струг, Ачоса (справа).

Вярхоўе ракі на Аршанска-Магілёўскай раўніне, прывусцявы ўчастак у Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, шырыня яе ў вярхоўі 1—1,5 км, ніжэй 2,5—3,5 км, на ўчастку ад горада Сураж да вусця 4—8 км. Пойма пераважна двухбаковая, у нізоўі перасечаная старыцамі з азёрамі старычнага тыпу. Шырыня яе да вусця ракі Надва 0,2—0,8 км, ніжэй 2,5—3,5 км.

Рэчышча каналізаванае на працягу 24,3 км (ад вытоку да мяжы з Расіяй), ніжэй звілістае; шырыня яго ў вярхоўі 1,5—12 м, на астатнім працягу 20—50 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м. Найбольшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3—4 м. Замярзае ў 1-й палове снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. На рацэ каля вёскі Цімошкі Клімавіцкага раёна плаціна і сажалка, плаціна ў горадзе Добруш.

На рацэ знаходзяцца гарады Сураж і Добруш.

Крыніцы

Літаратура

Ипуть // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Бранскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Добрушскага раёна Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна