Міхаіл Апанасавіч Стэ́льмах (;  — ) — украінскі , , , лаўрэат Сталінскай прэміі (1951), Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1962 года.

Біяграфія Міхаіл Стэльмах нарадзіўся 11(24) мая 1912 года ў вёсцы Дзякіўці (цяпер Літынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны ў беднай сялянскай сям’і). У 1929 годзе пасля заканчэння школы паступіў у Вінніцкі педагагічны тэхнікум, затым на літаратурны факультэт Вінніцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1933 годзе. У 1933—1939 гадах працаваў настаўнікам. У 1939—1945 гадах служыў у Чырвонай Арміі, спачатку радавым артылерыстам, а з 1944 года пасля двух цяжкіх раненняў і лячэння ў горадзе Уфа — карэспандэнтам Першага Украінскага фронту «За гонар Айчыны». Падчас вайны ў Варонежы і Уфе былі апублікаваныя зборнікі вершаў Міхаіла Стэльмаха. Пасля заканчэння вайны прыйшоў на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, фальклору і этнаграфіі Акадэміі навук УССР, дзе прапрацаваў да 1953 года.

М. А. Стэльмах памёр 27 верасня 1983 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Творчасць Друкавацца пачаў у 1936 годзе. Проза Міхаіла Стэльмаха вызначаецца выразнасцю мовы, псіхалагізмам, багаццем фальклорных дэталей. Аўтар вершаў, п’ес, навел, раманаў, твораў для дзяцей. Пераклаў на ўкраінскую мовы асобныя вершы Я. Купалы, П. Пестрака, А. Астрэйкі, М. Танка.

На беларускую мову творы Міхаіла Стэльмаха перакладалі А. Васілевіч, В. Вітка, М. Маляўка, С. Грахоўскі, Р. Ряхай, Х. Жычка, В. Зуёнак, П. Сушко.

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Украіны Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя карэспандэнты Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Акадэмікі АН УССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Перакладчыкі на ўкраінскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Асобы на марках