Вільялмур Стэ́фансан (; , Гімлі, Манітоба, Канада — , Хановер, штат Нью-Гэмпшыр) — канадскі палярны даследчык, этнограф і пісьменнік.

Вільялмур Стэфансан нарадзіўся ў сям’і імігранта з Ісландыі Ёхана Стэфансана.

Яго першае знаёмства з Арктыкай адбылося ў 1906—1907 гадах, калі ён у якасці этнографа прымаў удзел у экспедыцыі, якая працавала на паўночным узбярэжжы Аляскі і ў вусці ракі Макензі. У 1908—1912 гадах ён стаяў на чале экспедыцыі ў арктычную Канаду, падчас якой ён займаўся этнаграфічнымі даследаваннямі і дасканала вывучыў побыт эскімосаў.

У 1913 годзе Стэфансан арганізаваў новую экспедыцыю, сродкі на якую выдаткаваў канадскі ўрад. Гэтая экспедыцыя вядомая пад назвай «Канадскай арктычнай экспедыцыі».

Асноўныя працы Stefansson, Vilhjalmur. My Life with the Eskimo; The Macmillan Company, New York, 1912. Stefansson, Vilhjalmur. Unsolved Mysteries of the Arctic; The Macmillan Company, New York, 1938. Stefansson, Vilhjalmur. Not by Bread Alone; The Macmillan Company, New York, 1946. Stefansson, Vilhjalmur. Discovery — the autobiography of Vilhjalmur Stefansson; McGraw-Hill Book Company, New York, 1964.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Падарожнікі Канады Катэгорыя:Этнографы