«Клечаск» — былы беларускі футбольны клуб з горада Клецк. Назва «Клечаск» узята ад сярэднявечнай назвы горада.
Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 2007 годзе і заявіўся ў Другую лігу. Сезон 2010 клуб скончыў на трэцім месцы ў Другой лізе і дзякуючы спыненню існавання нясвіжскага «Вераса» атрымаў яго месца ў Першай лізе. Сезон 2011 клуб скончыў у сярэдзіне табліцы, але з-за фінансавых цяжкасцяў адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў Першай лізе і вярнуўся ў Другую лігу. У Другой лізе, аднак, таксама не затрымаўся: спачатку з клуба былі зняты тры ачкіС "Клеческа" сняты 3 очка, а потым клуб увогуле быў выключаны з Другой лігі"Клеческ" исключен из чемпионата страны во второй лиге і спыніў існаванне.
Папярэднія назвы 2007—2012: «Клечаск»
Дасягненні Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 8 месца (2011) Чвэрцьфіналіст Кубка Беларусі: 2011/2012
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2008 Другая (Д3) 14 30 8 4 18 39–70 28 1/16 фінала 2009 Другая (Д3) 9 26 7 8 11 36–33 29 1/32 фінала 2010 Другая (Д3) 3 34 24 4 6 91–35 76 1/32 фінала Атрыманне месца ў Першай лізе 2011 Першая (Д2) 9 30 12 5 13 45–42 41 1/4 фінала Адмова і вяртанне ў Другую лігу 2012 Другая (Д3) 15 14 5 1 8 17–33 13 1/32 фінала Зняты з чэмпіянату1 1 Паказчыкі дадзены на момант выключэння клуба з лігі.
Галоўныя трэнеры Віктар Валяндовіч (2008—2012)
Клечаск