Таберна́кль (ад — шацёр) — у каталіцкіх храмах збудаванне для захоўвання прадметаў рэлігійнага пакланення, часта багата аздобленае (разьбой, скульптурнымі выявамі). Яго правобразам з’яўляецца Скінія з Каўчэгам Запавету. Табернакль у многіх еўрапейскіх мовах — уласна сам куфар са Святымі Дарамі, у праваслаўнай царкве называецца даразахавальніцай. Табернакль у архітэктуры — характэрная пераважна для гатычнага царкоўнага дойлідства вежападобная адкрытая прыбудова або архітэктурна аформленая ніша ў алтарнай сцяне, прызначаная для размяшчэння статуй.
Зноскі
Літаратура
Таберна́кль // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 274. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.
Спасылкі
Катэгорыя:Хрысціянства Катэгорыя:Архітэктурныя элементы