Герб Кобрына — геральдычны сімвал Кобрына, нададзены гораду каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Ганнай Ягелонкай 10 снежня 1589: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках».

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 22 ліпеня 2004Указ президента Республики Беларусь от 22 июля 2004 г. № 340 «Об учреждении официальных геральдических символов Кобринского района»., адначасна зрабіўся гербам Кобрынскага раёна.

Афіцыйнае апісанне:

Герб места Кобрына і Кобрынскага раёна ўяўляе сабой французскі шчыт, у блакітным полі якога выява немаўля Ісуса Хрыста ў залатых адзеннях, Прачыстай Дзевы Марыі ў адзеннях чырвонага колеру, па-над зялёным хітонам, у залатой вольнай частцы тарчы праведная Ганна ў чырвоных адзеннях па-над блакітным хітонам. Твары і рукі постацяў — целавага колеру, над іх галовамі залатыя німбы.

Галерэя

Літаратура

Катэгорыя:Кобрын Кобрын