Герб Навагрудка — геральдычны сімвал Навагрудка і Навагрудскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны рашэннем Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад года № 70.
Гісторыя
Першыя звесткі пра гербы Навагрудка змяшчаюцца ў гербоўніку польскага геральдыста XVI ст. Барташа Папроцкага, у якім гаворыцца, што «ваяводства Наваградскае ўжывае за герб анёла чорнага ў полі чырвоным, горад Наваградак ужывае за герб Пагоню, пры якой ёсць Замак». Праз пэўны час з герба знік замак, i абодва гербы (з чорным анёлам i Пагоняй) пачалі лічыць ваяводскімі. У канцы XVI ст. з гербаў знікае і чорны анёл.
18 сакавіка 1595 кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надае новы герб гораду: «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала ў чорным узбраенні з крыламі за спінай; у правай руцэ меч, у левай — шалі».
Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілея:
На пачатку XVIII ст. навагрудскі герб быў дапоўнены змеем-д’яблам. Расійскі варыянт герба, зацверджаны ў 1845 г., у асноўным захаваў гэтую ж кампазіцыю, толькі з некаторымі зменамі (архангел павярнуў меч вастрыём на змея, у якога зніклі крылы).
У 1857 г. Расійскі дэпартамент геральдыкі ўвёў новыя правілы складання зямельных i гарадскіх гербаў, якія прадугледжвалі выкарыстанне знешніх упрыгожанняў. Паводле гэтых правілаў у 1860-х гг. разам з праектамі гербаў больш як дзесяці беларускіх гарадоў быў складзены і новы герб Наваградка, на якім архангел быў заменены на стылізаванае крыло i руку з мечамПякарскі Анатоль. Навагрудскія гербы // Спадчына, 1993, № 5. С. 2-3..
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 16 мая 2001Решение сессии Новогрудского районного Совета депутатов от 16 мая 2001 г. № 70.. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 74.
Апісанне Герб Навагрудка ўяўляе сабой барочны шчыт, у чырвоным полі якога Святы Арханёл Міхаіл, які стаіць на зялёнай зямлі ў чорным даспеху з крыламі за спіной. У правай руцэ ў яго меч, у левай — шалі.
Гл. таксама Сцяг Навагрудка
Літаратура
Катэгорыя:Навагрудак Наваградак Катэгорыя:Навагрудскі раён