Жыве Беларусь! — патрыятычны заклік-дэвіз, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю народу Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры. Шырокае ўжыванне гэтага выразу-фразеалагізму ў розныя часы стала магчымым дзякуючы яго зместу — зычанню росквіту сваёй зямлі, сваёй дзяржаве. Разглядаецца як нацыянальны дэвізБеларускае слова 2020 года — «Жыве!», Радыё Свабода, 11 снежня 2020 г. — адзін з беларускіх нацыянальных сімвалаў разам з гербам Пагоняй і бела-чырвона-белым сцягамДацэнт канстытуцыйнага права: Варта дадаць у Канстытуцыю яшчэ адзін дзяржаўны сімвал — дэвіз «Жыве Беларусь!», Наша Ніва, 13 студзеня 2021 г. — у якім у максімальна лапідарным (сціслым) выглядзе фармулюецца беларуская нацыянальная ідэяУладзімір Арлоў: Адбылося дафарміраванне беларускай нацыі і народны рэферэндум аб вяртанні нацыянальнай сімволікі, Радыё Свабода, 26 жніўня 2020 г.Калінкіна С. Жыве Беларусь! // Народная Воля. № 40, 27.05.2014. С. 1..

Гісторыя

Бярэ вытокі ад паўстанцкага руху 1863—1864 гадоў, дзейнасці яго кіраўніка Кастуся Каліноўскага, нелегальнага паролю віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі: «Люблю Беларусь. — Так узаемна». Канчатковую ідэйна-мастацкую лапідарную завершанасць набывае ў вершы Янкі Купалы «Гэта крык, што жыве Беларусь» (1905—1907):

У самім вершы малады паэт мерна і журботна апісвае з вялікай любоўю Беларусь і з вялікім болем — лёс яе народу, а заканчэнне ў выглядзе аксюмарану разглядаецца як самасцверджанне беларусаў і маніфестацыя схаванай беларускай моцы: «мы — ёсць!». У 1908 годзе літаратурны крытык і публіцыст Уладзімір Самойла ўзяў апошнія словы верша як эпіграф да артыкула «Вялікае свята „Жалейка“ Янука Купалы». Гэта спрыяла папулярызацыі выразу, які вар’іраваўся і замацоўваўся ў паэтычных і публіцыстычных творах беларускіх пісьменнікаў, ідэолагаў нацыянальнага руху. Сярод іншага верш Хведара Чарнышэвіча «Жыве Беларусь!», апублікаваны ў 1912 годзе.

Покліч «Жыве Беларусь!» адразу перанялі беларускія публіцысты-адраджэнцы як знак беларускага самаўсведамлення: «… Плыве жывое беларускае слова, будзячы сэрцы беларусаў і паказваючы ўсім, што „Жыве Беларусь!“» (Наша Ніва, 11 лістапада 1910 года). У рэдакцыйнай нататцы «Нашай Нівы» (1911 год, № 9—10) адзначалася:

У нумары 46 за 1912 год газеты «Наша ніва» Змітрок Бядуля скончыў артыкул «Уся сіла ў праўдзе» словамі «Жыве Беларусь!»:

У мадыфікаваным, разгорнутым выглядзе — «Няхай жыве вольная Беларусь» — выраз вышылі золатам на беларускіх нацыянальных бел-чырвона-белых сцягах, пашытых паводле эскіза Клаўдзія Дуж-Душэўскага і разасланых у беларускія арганізацыі ўвесну 1917 годаЛатышонак А. Дзяржаўная сімволіка Беларускай Народнай Рэспублікі // Жаўнеры БНР. — Беласток — Вільня, 2009.. Лозунг «Няхай жыве вольная Беларусь!» заняў цэнтральнае месца над прэзідыумам Усебеларускага з’езду 1917 года. Яго шырока выкарыстоўвалі ў грамадска-палітычным жыцці Беларускай Народнай Рэспублікі, потым, у саветызаванай форме, у Беларускай ССР («Няхай жыве Савецкая Беларусь!» і інш.)Корбут В. Жыве Беларусь! // Советская Белоруссия. № 126 (22781), 11.07.2007 г.. Сярод іншага, у студзені 1918 года дэвіз «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]» з’явіўся ў звароце да беларускай моладзі генерала Канстанціна АляксееўскагаАлексеевский К. Воспоминание о Всебелорусском съезде в г. Минске // Чырвоны шлях. № 1—2, 19.07.1918. С. 10., надрукаваным у часопісе «Чырвоны шлях» (Петраград) — першым беларускім савецкім выданнем. У рэзалюцыі з’езду Случчыны ад 14 лістапада 1920 года адзначалася:

У пачатковай форме — «Жыве Беларусь!» — выраз упершыню загучаў як палітычны нацыянальны заклік у 1918 годзе (выступ у Кіеўскім універсітэце Антона Баліцкага, якому гэта ставіў у віну Сямён ВальфсонВальфсон С. «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі. — Мінск, 1931. С. 45.). У 1920-я гады покліч «Жыве Беларусь!» ужываўся на сходах беларускіх студэнтаў у Празе, пазней — на грамадскіх сходах у Парыжы, ВільніКіпель В. Жыве Беларусь! // Наша Ніва. № 8 (270), 22.02.2002. С. 14.. Надпіс «Жыве вольная Беларусь» () змясціў на сваё карціне «Пагоня» (1927) беларускі мастак Язэп Драздовіч.

Гэты ж заклік-дэвіз у мадыфікаваным, разгорнутым выглядзе — «Няхай жыве вольная Беларусь!» — прагучаў на Усебеларускім з’ездзе 1917 года, пашыраўся ў грамадска-палітычным жыцці Беларускай Народнай Рэспублікі, потым, у саветызаванай форме, у БССР («Няхай жыве Савецкая Беларусь!» і інш.)Виктор Корбут. Жыве Беларусь! // «Советская Белоруссия» № 126 (22781), 11 ліпеня 2007..

У Другую сусветную вайну выраз «Жыве Беларусь!» ужываўся беларусамі незалежна ад палітычных поглядаў. У 5-м раздзеле статута Саюза беларускай моладзі рэгламентавалася: «прывітаннем і развітаннем з’яўляецца падняцце правае рукі із словамі „Жыве Беларусь!“ — „Жыве“». У ліпені 1943 года СБМ атрымаў свой друкаваны орган — штомесячнік «Жыве Беларусь!». У верасні 1944 года пры берлінскай арганізацыі «Вінета» ўтварылася гастрольная тэатральная трупа пад назвай «Жыве Беларусь». З іншага боку покліч «Жыве Беларусь!» ужывалі савецкія партызаны. У лютым 1942 года лозунг «Няхай жыве свабодная Беларусь» быў змешчаны на першай старонцы савецкага агітацыйнага выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну» (№ 32). У фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца ўлёткі з тэкстам «Партызанскага маршу»Ученые из НАН Беларуси объяснили, почему «Жыве Беларусь» и БЧБ — не «циничные и оскорбительные» , TUT.BY, 11.11.2020 г. (аўтар тэксту — Пімен Панчанка):

Тым часам яшчэ ў лістападзе 1942 года ў Маскве адкрылася экспазіцыя пад назвай «Беларусь жыве, Беларусь змагаецца, Беларусь была і будзе савецкай»Беларусь жыве, Беларусь змагаецца: Выстаўка ў Дзяржаўным гістарычным музеі // Совецкая Беларусь. № 94, 28 кастрычніка 1942. С. 4.. Яна працавала да жніўня 1944 года, пакуль не пераехала ў заняты Чырвонай Арміяй МінскПолымя. № 12, 2013 . С. 105..

Пасля вайны выраз «Жыве Беларусь!» стаў прыкметным, неад’емным элементам палітычнага і духоўнага жыцця беларускай эміграцыі. Пад такой назвай выходзілі часопісы, а пазней так зваўся перыёдык Беларускага вызваленчага руху (1957—1962, Англія — ЗША), бюлетэнь БЦР (1976—1986, Германія — ЗША). Пашырэнню выразу «Жыве Беларусь!» у Заходняй Еўропе спрыяла дзейнасць тэатральнай беларускай трупы такой жа назвы. У 1944—1948 гадах гэтая трупа зладзіла ў Германіі сотні выступаў, як для беларусаў, так і для іншых гледачоў. Покліч «Жыве Беларусь!» стаў стандартавым для беларускіх скаўтаў пры абавязковым характары афіцыйнага скаўцкага поклічу «Напагатове!». Арганізацыі моладзі, студэнцкія і грамадскія суполкі выдалі дзясяткі жэтонаў, плакатаў, паштовак з надпісамі «Жыве Беларусь». Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі аздобіла летнія саколкі надпісам «Жыве Беларусь».

У паваеннай Беларусі дэвіз «Жыве Беларусь!» працягваў афіцыйна ўжывацца ў саветызаванай форме «Няхай жыве Савецкая Беларусь!»Мартинович Д. «Жыве Беларусь!» Как появился знаменитый лозунг и кто его использовал , TUT.BY, 11.11.2020 г., што засведчылі плакаты дзяржаўнага выдавецтва БССР (1947)Няхай жыве наша родная Совецкая Беларусь! , Нацыянальная бібліятэка Беларусі, мастакоў Мікалая Гуціева (1948)Няхай жыве Совецкая Беларусь у брацкай сям’і народаў СССР!, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Яфіма Тараса (1949)Няхай жыве Совецкая Беларусь! Разам з народамі ўсёй Совецкай краіны ўперад да ззяючых вяршынь комунізма! , Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Пятра Калініна (1958)Няхай жыве Савецкая Беларусь!, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Уладзіміра Васюка (1988, з азначэннем «працоўная» замест «савецкая»)Няхай жыве вольная працоўная Беларусь!, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Івана Уладычыка (1989)Няхай жыве свабодная савецкая Беларусь! , Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Пра неафіцыйнае ўжыванне пачатковага формы «Жыве Беларусь!» сведчыць аднайменны верш, напісаны ў 1976 годзе гісторыкам і публіцыстам Міколам ЕрмаловічамЯго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мінск, 2007. С. 263—264.. З пачаткам працэсу дэмакратызацыі ў СССР аднаўленне і грамадскую легітымнасць уласна выразу «Жыве Беларусь!» абумовіла развіццё руху Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» і іншых грамадскіх арганізацый.

Рэспубліка Беларусь

Па аднаўленні незалежнасці Беларусі ў 1990 годзе заклік «Жыве Беларусь!» загучаў у афіцыйных выступах, на ўрачыстых імпрэзах і сходах, у зале парламента незалежнай БеларусіЛемешев И. «Жыве Беларусь!» // Секретные исследования. № 19, 2013 г.. Тады ж з’явілася песня «Жыве Беларусь!» (музыка — Васіль Раінчык, словы — Леанід Пранчак), якая прэтэндавала на статус дзяржаўнага гімну БеларусіЯкая песня павінна быць гімнам Беларусі? (аўдыё) , Беларускі партызан, 19.09.2011 г.. У 1993 годзе пад назвай «Янка Купала. Жыве Беларусь» у дзяржаўным выдавецтве Мастацкая літаратура выйшаў зборнік твораў народнага песняра, прысвечаных Беларусі і яе гісторыі, куды ўвайшлі ў тым ліку прыхаваныя савецкімі ўладамі вершы і публіцыстычныя артыкулыАся Паплаўская — пра любімыя кнігі Янкі Купалы, Радыё Свабода, 7 ліпеня 2012 г..

Па ўсталяванні аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі і аднаўленні палітыкі русіфікацыі Беларусі ў 1995-1996 гадах выраз у сваёй пачатковай форме — «Жыве Беларусь!» — практычна знік з афіцыйнага ўжытку, аднак працягваў шырока выкарыстоўвацца ў асяроддзі дэмакратычнай апазіцыі. Заклік «Жыве Беларусь! Жыве вечна!» пашыраў легендарны герой беларускага руху Мірон, які рэгулярна ўздымаў нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг у цяжкадаступных (высокіх і небяспечных) месцахМірон адзначае Дзень герба і бел-чырвона-белага сцяга, Радыё Свабода, 19 верасня 2012 г.. Тым часам супрацоўнікі сілавых структур рэжыму Лукашэнкі пры затрыманнях і арыштах яго апанентаў запісвалі ў пратаколы, што тыя «выкрыквалі антыдзяржаўны лозунг „Жыве Беларусь!“». У 2012 годзе на 62-м Канскім кінафестывалі адбылася прэм’ера фільма «Жыве Беларусь», у якім апавядалася пра рэаліі палітычнага рэжыму Лукашэнкі.

Разам з тым пад дэвізам «Жыве Беларусь!» у 1990—2020 гадах выходзіла «Народная газета»«Народная газета» змяніла дэвіз «Жыве Беларусь!» на іншы, Наша Ніва, 5 снежня 2020 г. (гэты дэвіз з’явіўся намаганнямі яе першага галоўнага рэдактара Іосіфа СярэдзічаКласкоўскі А. Як легалізоўвалі «Жыве Беларусь!», Наша Ніва, 14 ліпеня 2007 г.) — афіцыйнае друкаванае выданне парламенту Беларусі, а з 1996 года — створанага Лукашэнкам Нацыянальнага сходу. У 2002 годзе ўлады зацвердзілі афіцыйны гімн з радком у прыпеве «Вечна жыві і квітней, Беларусь!», што з’яўляецца мадыфікаваным паводле структуры заклікам «Жыве Беларусь!» або «Няхай жыве Беларусь!». У 2007 годзе газета «Советская Белоруссия» зазначыла, што выраз «Жыве Беларусь!» паводле сэнсу цалкам адпавядае тагачасным афіцыйным лозунгам «За Беларусь!» і «Квітней, Беларусь!».

У 2010-я гады адзначалася, што лозунг «Жыве Беларусь!» пашырыўся сярод беларусаў розных палітычных поглядаў і зноў стаў бесперашкодна публічна выкарыстоўвацца ў БеларусіТрефилов С. Лозунг «Жыве Беларусь!» с нами со времен Калиновского, Комсомольская правда, 15.12.2017 г.. Разам з тым у 2019 годзе ў мас-медыях асвятлялася неадназначная сітуацыя з размоўнікам на этыкетцы першага ў свеце валошкавага марожанае, дзе была фраза лацінкай «Жыве Беларусь!» з зацемкай «каб атрымаць павагу» (). У продаж марожанае з гэтай фразай на пакунку паступіла 13 мая, аднак ужо 17 мая яно знікла з шмат якіх крамаў. З’явілася інфармацыя, што прычынай сталі скаргі з структур рэжыму Лукашэнкі на фразу «Жыве Беларусь!», тым часам паводле вытворцы, скаргаў на надпісы не паступала, а марожанае знікла праз нечакана высокі попыт. Неўзабаве вытворца анансаваў змяненне ўсіх фразаў у размоўніку на этыкетцы (у тым ліку «Жыве Беларусь!»), што патлумачылі наяўнасцю пачатковай задумы выкарыстаць агулам 30 розных надпісаў паводле колькасці дзён бязвізавага знаходжання замежнікаў у Беларусі ў час Еўрапейскіх гульняўВалошкавае марожанае страціла надпіс «Жыве Беларусь», Радыё Свабода, 6 чэрвеня 2019 г..