Тэрмометр — прылада для вымярэння тэмпературы прынцып дзеяння тэрмометраў грунтуецца на фізічных з'явах, залежных ад уздзеяння тэмпературы.

Асноўныя віды тэрмометраў: газавыя манаметрычныя вадкасныя тэрмометры супраціўлення біметалічныя кварцавыя і інш.

Вынаходцам тэрмометра лічыцца Галілеа Галілей, а тэрмін «тэрмометр» з'явіўся у 1636 годзе.

Газавы тэрмометр У газавых тэрмометрах выкарыстоўваецца азот, вадарод, гелій. Дзеянне заснавана на законе Гей-Люсака. Вымяраюць тэмпературу ад 3 да 2300 К.

Вадкасны тэрмометр У вадкасных тэрмометрах выкарыстоўваюцца ртуць, спірт, пентан, талуол. Дзеянне заснавана на лінейнай залежнасці ў пэўных межах аб'ёму вадкасці ад тэмпературы. Вымяраюць тэмпературу ад 70 да 1500 К.

Манаметрычны тэрмометр Дзеянне заснавана на ўласцівасці вадкасці, газу, пары змяняць ціск ў замкнёным аб'ёме пры змяненні тэмпературы. Вымяраюць тэмпературу ад 200 да 8000 К.

Электрычны тэрмометр Тэмпература вызначаецца па змяненню ЭРС у тэрмаспаях (тэрмаэлементы) або электрычнага супраціўлення (тэрмістары, тэрмометры супраціўлення).

Гл. таксама Псіхрометр

Літаратура

Жидкостный термометр //

Спасылкі Шаревская Д. И. Термометр // Вялікая савецкая энцыклапедыя Астров Д. Н. Газовый термометр // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Вымяральныя прыборы Катэгорыя:Тэмпература